Дам’ен Перкі
| | |||||||||||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
| Нарадзіўся |
10 красавіка 1984[1] (41 год) |
||||||||||||||||||||||||
| Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||
| Рост | 184 см | ||||||||||||||||||||||||
| Вага | 83 кг | ||||||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Дам’е́н Перкі́ (фр.: Damien Perquis; нар. 10 красавіка 1984, Труа, Францыя) — колішні польскі футбаліст французскага паходжання, абаронца. Гуляў у складзе нацыянальнай зборнай Польшчы.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Перкі з'яўляецца выхаванцам клуба «Труа». Ён гуляў у Лізе 2 за «Труа» на працягу 2 гадоў, дзе быў адным з найлепшых абаронцаў лігі. У 2005 годзе Дам’ен падпісаў кантракт з клубам Лігі 1 «Сент-Эт’енам» як вольны агент. Праз два гады, не замацаваўшыся ў складзе Перкі быў аддадзены ў арэнду «Сашо». Пасля некаторых непрыемнасцей ён знайшоў сваю форму і пачаў рэгулярна гуляць у асноўным складзе. У 2008 годзе «Сашо» выкупіў яго кантракт.
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]Гуляў за моладзевую зборную Францыі, аднак у снежні 2008 года Перкі заявіў, што да яго праяўляе цікавасць зборная Польшчы[2]. У студзені 2011 года паведамлялася, што Дам’ен падаў паперы на атрыманне грамадзянства[3]. Аднак яго сям’я страціла некаторыя неабходныя дакументы, і таму галоўны трэнер польскай зборнай Францішак Смуда папрасіў прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага пасадзейнічаць у атрыманні польскага пашпарта[4]. У верасні 2011 года Перкі атрымаў польскае грамадзянства[5].
Дам’ен дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Польшчы супраць зборнай Германіі 6 верасня 2011 года. Гульня скончылася ў нічыю 2:2.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Дам’ен мае польскае паходжанне праз сваю бабулю[6], якая з’ехала ў Францыю з цэнтральнай Польшчы.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты і мае двух дзяцей.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ DAMIEN PERQUIS // Argentine Soccer Database
- ↑ «Damien Perquis zagra dla Polski». Wirtualna Polska
- ↑ «Damien Perquis closer to Poland NT». Polish Football Online
- ↑ «Prezydent zajęty, więc trwa ukrywanie Damiena Perquisa» Архівавана 19 снежня 2019.. Interia.pl
- ↑ «Reprezentacja. Damien Perquis ma polskie obywatelstwo». Gazeta Wyborcza
- ↑ «Damien Perquis już w Warszawie». Rzeczpospolita.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дам’ен Перкі- Профіль на сайце transfermarkt.co.uk
- Профіль на сайце lequipe.fr
- Нарадзіліся 10 красавіка
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў Труа
- Ігракі ФК Труа
- Ігракі ФК Сент-Эцьен
- Ігракі ФК Сашо
- Ігракі ФК Рэал Бетыс
- Ігракі ФК Таронта
- Ігракі ФК Нотынгем Форэст
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Францыі
- Футбалісты Польшчы
- Ігракі зборнай Польшчы па футболе
- Ігракі ФК Газэлек Аяча