Данатэла
Данатэла | |
---|---|
Donatello | |
![]() Данатэла. Скульптура ў Уфіцы | |
Імя пры нараджэнні | Даната дзі Нікола дзі Бета Бардзі |
Дата нараджэння | каля 1386 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 снежня 1466 |
Месца смерці | Фларэнцыя |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар, мастак, дзеяч мастацтваў, ювелір |
Жанр | рэлігійнае мастацтва[d][3] і equestrian portrait[d][3] |
Мастацкі кірунак | Адраджэнне |
Уплыў | Bicci di Lorenzo[d] і Lorenzo Ghiberti[d] |
Уплыў на | Bertoldo di Giovanni[d] і Agostino di Duccio[d] |
![]() |
Данатэ́ла (поўнае імя: Donato di Niccolò di Betto Bardi; каля 1386, Фларэнцыя — 13 снежня 1466) — скульптар-разьбяр эпохі Рэнесансу.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]
Данатэла нарадзіўся ў Фларэнцыі або блізу яе паміж 1382 і 1387 гадамі у сям'і часальшчыка воўны. На працягу жыцця Данатэла працаваў ў Фларэнцыі, Падуі і Сіене.
Вучыўся і спачатку працаваў з фларэнційскім жывапісцам і скульптарам Ларэнца Гіберці(руск.) бел., карыстаючыся заступніцтвам багатага фларэнційскага банкіра Мартэлі(руск.) бел.. З 1404 да 1407 года працаваў у майстэрні Жыберці ў Фларэнцыі.
Для заканчэння сваёй мастацкай адукацыі ездзіў з 1430 да 1433 года ў Рым, разам з вядомым архітэктарам Брунелескі, дзе вучыўся ў яго антычнай разьбе.Адна з яго першых прац — гарэльеф з дробназярністага каменя, які паказвае Дабравешчанне.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
З 1443 да 1453 ў Падуі. Выконваў заказы па разьбе скульптураў для фларэнційскіх цэркваў: скульптуры Давіда(італ.) бел. (1408/1409 г.г.), св. Яна Евангеліста(італ.) бел. (1408—1415), св. Іосіфа (1416). У Падуі стварыў помнік(італ.) бел. з бронзы венецыянскаму кандацьеру Эразму да Нарні (1447) — першы конны помнік з часоў Антычнасці. У нашыя дні ён стаіць перад царквой св. Антонія ў Фларэнцыі.
Апошнія гады[правіць | правіць зыходнік]
Апошнія гады жыцця Данатэла правёў у Фларэнцыі, працуючы да старасці і памёр у 1466 годзе. Быў пахаваны з вялікай павагай у царкве Сан-Ларэнца, упрыгожанай яго працамі.
Значэнне творчасці[правіць | правіць зыходнік]
Дзейнасць Данатэла мела важнае значэнне для развіцця рэнесанснай разьбы і яе вызвалення ад уплываў готыкі.
Литература[правіць | правіць зыходнік]
- Semper, «D., seine Zeit und Schule» (Вена, 1875);
- H. Tschudi, «D. e la critica modenia» (Турын, 1887);
- W. Bode, "Italienische Bildhauer der Renaissance (Б. 1887);
- E. Muntz, "D. (у серыі манаграфій: «Les Artistes celebres», 1885).
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Данатэла