Данат Лапошка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Данат Лапошка
Адукацыя
Месца працы
Нараджэнне 26 сакавіка 1875(1875-03-26)
Смерць 1957

Данат Лапошка (26 сакавіка 1875 — 1957) — каталіцкі святар заходняга абраду, рэлігійны і грамадскі дзеяч, удзельнік беларускага хрысціянскага руху XX стагоддзя, душпастыр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Паходзіў з сялянскай сям’і беларусаў-католікаў, якія прыехалі ў сталіцу Расійскай імперыі з Дрысенскага павета Віцебскай губерні. Бацькі — Пётр і Зоф’я (з дому Бейняровічаў) Лапошкі.

Скончыў Сестржанцэвіцкае павятовае вучылішча. Вытрымаў экзамен на званне аптэкарскага вучня пры 6-й класічнай гімназіі ў Пецярбургу. Пазней там жа пры Ваенна-медыцынскай акадэміі здаў экзамены на званне памочніка аптэкара. З 1903 года — клерык Магілеўскай духоўнай каталіцкай семінарыі ў Пецярбургу. Пасвячоны ў святары 31 мая 1907 года (паводле іншых крыніц — 12 чэрвеня 1907 года). Душпастырскую дзейнасць пачаў на пасадзе капелана ў мясцовасці Колпіна. Адначасова служыў эканомам у Магілёўскай духоўнай каталіцкай семінарыі (з 27 чэрвеня 1907 года). Пазней на той жа пасадзе капелана выконваў святарскія абавязкі ў Пецяргофе. Выкладаў Закон Божы ў рэальным вучылішчы імя Аляксандра III і ў жаночых гімназіях. З 1912 года — філіяліст у парафіях Лунін, Осава, Лунінец. З беларускім нацыянальна-рэлігійным рухам звязаны з часоў вучобы ў Пецярбургу.

Удзельнічаў у працы 1-га з’езда беларускіх каталіцкіх святароў (Менск, 24—25 мая 1917 года). Сябра саюза ксяндзоў-беларусаў. У душпастырскай дзейнасці пашыраў казанні на беларускай мове. Выступаў за беларусізацыю рэлігійнага жыцця ў каталіцкіх парафіях у Беларусі. З другой паловы 1920-х гадоў служыў у Пінскай дыяцэзіі. Выконваў абавязкі пробашча ў парафіі Марочна. У 1939—1955 гадах служыў пры парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лодзі (Польшча).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]