Данбас (батальён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
2-й батальён спецыяльнага прызначэння «Данбас»
укр.: «Батальйон Донбас»
Гады існавання з 2014
Краіна  Украіна
Уваходзіць у Нацыянальная гвардыя Украіны
Тып батальён тэрытарыяльнай абароны[d]
Дыслакацыя Данецкая вобласць, Славянск
Удзел у Узброены канфлікт на ўсходзе Украіны, 2014
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Сямён Сяменчанка

2-й батальён спецыяльнага прызначэння «Данбас» (укр.: 2-й батальйон спеціального призначення «Донбас») - ваеннае фарміраванне Нацыянальнай гвардыі Украіны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стварэнне[правіць | правіць зыходнік]

Батальён «Данбас» пачаў сваю гісторыю як атрад народнага апалчэння ў Данецкай вобласці. У красавіку 2014 года прадпрымальнік і грамадскі актывіст Сямён Сяменчанка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook абвясціў пра збор сродкаў і запіс добраахвотнікаў у батальён тэрытарыяльнай абароны Данецкай вобласці пад назвай «Данбас»[1]. Аднак кіраўніцтва Данецкай вобласці не падтрымала ініцыятыву Сяменчанка. Таму добраахвотнікі вымушаныя былі перабазавацца на тэрыторыю суседняй Днепрапятроўскай вобласці, дзе дзякуючы падтрымцы яе кіраўніцтва змаглі сфармаваць сваё падраздзяленне ў статусе роты «Данбас-1» Палку нацыянальнай абароны[2].

Навучанне добраахвотнікаў праходзіла ў вёсцы Новападгароднае на мяжы Днепрапятроўскай і Данецкай вобласці на тэрыторыі былой машынна-трактарнай станцыі[3]. Навучанне ўключала ў сябе, у прыватнасці, зборку і разборку стралковай зброі, пераадоленне паласы перашкод, а таксама навыкі рукапашнага бою[4].

Удзел у баявых дзеяннях[правіць | правіць зыходнік]

15 мая 2014 батальён вызваліў райаддзел міліцыі ў Вэлыкай Навасілкі ад лаяльнай ДНР міліцыі[5]. 22 мая 2014 байцы батальёна ўзялі пад ахову адміністрацыйныя будынкі Валадарскага раёна[6].

Раніцай 23 мая 2014 батальён трапіў у засаду апалчэнцаў у вёсцы Карліўка Мар’інскага раёна. У ходзе ўзброенага сутыкнення палова байцоў батальёна атрымала раненні[7].

10 жніўня 2014 добраахвотніцкія батальёны «Данбас», «Азоў», «Шахтарск» і «Правы сектар» сумесна з сіламі УСУ пачалі ваенную аперацыю ў раёне горада Ілавайск. Мэтай аперацыі было ўзяцце горада штурмам, знішчэнне ўмацаваных раёнаў і блокпастоў баявікоў[8]. У ходзе баявых сутыкненняў сілы АТО, у тым ліку і батальён "Данбас", трапілі ў акружэнне і панеслі істотныя страты[9].

30 студзеня 2015 Сямён Сяменчанка разам з часткай батальёна «Данбас» паводле загаду прыбыў на ўкраінскія пазіцыі ў Вуглэгірск-Дэбальцэвэ для выканання баявых задач[10].

Зноскі