Данбурыт
Выгляд
| Данбурыт | |
|---|---|
| | |
| Формула | Ca[B2Si2O8] |
| Статус IMA | grandfathered mineral (G)[d][1] |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Колер | Бясколерны, вінна-жоўты, ружовы |
| Колер рысы | Белы |
| Бляск | Шкляны, у зломе тлуставаты |
| Празрыстасць | Празрысты |
| Цвёрдасць | 7 - 7,5 |
| Спайнасць | Недасканалая |
| Злом | Няроўны, ракавісты |
| Шчыльнасць | 3,0 г/см³ |
| Сінгонія | Рамбічная |
| Аптычныя ўласцівасці | |
| Паказчык пераламлення | 1,630 - 1,636 |
Данбурыт — рэдкі калекцыйны мінерал падкласа борасілікатаў, сілікат кальцыю. Светлыя прызматычныя крышталі, зярністыя агрэгаты. Утвараецца ў скарнах. Сустракаецца сярод метамарфічных парод з мікраклінам, артаклазам і даталітам. Крышталі прызматычныя, часта - спарышовыя. Працэнтны склад: CaO — 22,8; B2О3 — 28,4; SiO2 — 48,8. Слабы плеахраізм у жоўтых танах, выразная люмінесцэнцыя ў белых, бела-зялёных, часам блакітных танах.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Данбурыт на Вікісховішчы |