Дантэ Аліг'еры

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Дантэ Аліг'еры
Dante Alighieri
Dante alighieri.jpg
Дата нараджэння:

1265(1265)

Месца нараджэння:

Фларэнцыя

Дата смерці:

14 верасня 1321(1321-09-14)

Месца смерці:

Равена

Грамадзянства:

Фларэнцыя (да 1302)

Род дзейнасці:

пісьменнік, паэт

Гады творчасці:

1292—1321

Мова твораў:

стараітальянская, лацінская

Партрэт Дантэ пэндзля Сандра Бацічэлі

Дантэ Аліг'еры (італ.: Dante Alighieri; 30 мая 1265 — 14 верасня 1321) — італьянскі паэт, адзін з заснавальнікаў літаратурнай італьянскай мовы. Стваральнік «Камедыі» (якая пазней атрымала эпітэт «Боскай»), у якой быў дадзены сінтэз познесярэднявечнай культуры.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Па некаторых звестках, вучыўся ў Балонскім універсітэце. У 1300 адзін з прыёраў Фларэнцыі, у 1301 амбасадар горада пры папскім двары ў Рыме. Быў абвінавачаны ў выступленнях супраць папы і гарадскіх улад і прыгавораны да спалення на кастры. Усё астатняе жыццё правёў у выганні.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У сваіх ранніх вершах Дантэ апяваў Беатрычэ Партынары (1267 — 1290), каханне да якой пранёс праз усё жыццё. Гэтыя вершы і далучаная да іх проза на італьянскай мове склалі першы буйны твор — «Новае жыццё» (1291-93, выд. 1576), у якім распрацаваў правілы «новага салодкага стылю» (ускладненыя маральна-філасофскія ідэі, сімволіка і алегарызм, вытанчанасць мастацкай формы). Пазней яго творчасць развівалася ў двух кірунках: на лацінскай мове ствараў трактаты па пытаннях італьянскай мовы («Пра народнае красамоўства», 1303-04), аб дзяржаўнай уладзе («Пра манархію», 1312-13), на італьянскай мове — трактат, прысвечаны філасофскім, маральным і літаратурным пытанням («Баль», 1304-07) і вершы (т.зв. «рыфмы»). У 1311-13 напісаў 13 «Пасланняў» на лацінскай мове, эклогі, а таксама трактат «Спрэчка аб вадзе і зямлі» (1320).

Вяршыня творчасці Дантэ — «Боская камедыя» (1306—1321?). Гэты манументальны твор позняга сярэднявечча ўяўляе сабой энцыклапедыю філасофіі, касмагоніі, гісторыі, рэлігіі, маралі, палітычных поглядаў еўрапейскага чалавека напярэдадні Адраджэння.

Творчасць Дантэ зрабіла вялікі ўплыў на развіццё літаратуры. Яго творы перакладзены на многія мовы свету. На беларускую мову іх перакладалі Я. Семяжон, А. Мінкін, Л. Баршчэўскі, У. Скарынкін.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Le opere di Dante. Firenze, 1965.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Боская камедыя
    • Боская камедыя / Дантэ Аліг'еры; Пер. з італ., тлумачэн. і паслясл. У. Скарынкіна; Прадм. і рэд. пер. Я. Сіпакова. — Мн.: Маст. літ., 1997. — 541 с. — (Скарбы сусветнай літаратуры). — ISBN 985-02-0467-2
    • Тры песні з «Боскай камедыі» / Пераклад з італьянскай мовы Скарынкін У. // ЛІМ. 1996. 12 красав. С.14-15.
    • Боская камедыя: З песні трэцяй / Пераклад з італьянскай мовы Семяжон Я. // Маладосць. 1965. № 5. С.107-108.
    • Боская камедыя: фрагменты з «Пекла» / Пераклад Алег Мінкін / Падрадкоўны пераклад з італьянскай мовы С. Шупы // Наша ніва. 1993. № 15.
    • Боская камедыя: фрагменты // Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету / Пераклад з італьянскай мовы Л. Баршчэўскага. — Мн., 1995. — Ч. 1. — С. 219—222.
    • Боская камедыя: фрагмент. Прад апраметнай // Сем цудаў свету / Пераклад з італьянскай мовы Я. Семяжон. — Мн.: Маст. літ., 1977.
  • Новае жыццё / Дантэ Аліг'еры; Кніга песень / Франчэска Петрарка: пер. з італ. У. Скарынкіна. — Мн.: Маст. літ., 2011. — 312 с. — (Бібліятэка сусветнай літаратуры).
  • На смерць Беатрычэ: (санет)
    • На смерць Беатрычэ: Санет / Пераклад з італьянскай мовы Семяжон Я. // Маладосць.1965. № 5. — С. 107—108.
    • На смерць Беатрычэ: Санет // Сем цудаў свету / Пераклад з італьянскай мовы Семяжон Я. — Мн.: Маст.літ., 1977.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Логіш, С. Дантэ Аліг'еры // БелЭн. У 18 т. Т.6. — Мн., 1998.
  • Чарота, У. І. Дантэ Аліг'еры і беларуская літаратура ХХ стагоддзя / Чарота, У. І. — Мн.: Бел. навука, 2009. — 189 с.
  • Contini, G. Un'idea di Dante: saggi danteschi. — Torino: Einaudi, 1970 (1), 2001.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]