Данцыгская рэспубліка
Выгляд
- Гэты артыкул — пра дзяржаўнае ўтварэнне часоў Напалеонаўскіх войнаў. Пра горад-дзяржаву, які існаваў у перыяд паміж сусветнымі войнамі, гл. артыкул Вольны горад Данцыг.
| Васальная рэспубліка Францыі | |||||
| Рэспубліка Данцыг | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| фр.: Ville libre de Dantzig, ням.: Freie Stadt Danzig, польск.: Wolne Miasto Gdańsk | |||||
|
|||||
|
Рэспубліка Данцыг (жоўтым) на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Акружана Каралеўствам Прусія. На поўдні — герцагства Варшаўскае |
|||||
|
1807 — 1814
|
|||||
| Сталіца | Данцыг | ||||
| Афіцыйная мова | нямецкая, французская і польская | ||||
| Форма кіравання | рэспубліка | ||||
| Пратэктар | |||||
| • {{{год_кіраўніка1}}} | Напалеон I | ||||
| Гісторыя | |||||
| • 21 ліпеня 1807 | Заснаванне | ||||
| • 2 студзеня 1814 | Пакінута французамі | ||||
| • 1814 | Перададзена Прусіі | ||||
Вольны горад Данцыг (фр.: Ville libre de Dantzig, ням.: Freie Stadt Danzig, польск.: Wolne Miasto Gdańsk), або Рэспубліка Данцыг — паўаўтаномная дзяржава, заснаваная Напалеонам 21 ліпеня 1807 года падчас Напалеонаўскіх войнаў пасля яго ўзяцця 27 мая маршалам Лефеўрам у тым жа годзе.
Тэрыторыя горада-дзяржавы складалася з горада Данцыг з яго сельскімі ўладаннямі ў вусці Віслы, разам з Хельскай касой. Паўднёвай паловай Віслінскай касы была аддзелена ад Каралеўства Прусія.
29 лістапада 1813 года рускія войскі аблажылі горад, які французы пакінулі 2 студзеня 1814 года. Паводле рашэнняў Венскага кангрэса, Данцыг быў вернуты Прусіі, пасля чаго стаў сталіцай раёна і правінцыі Заходняя Прусія, традыцыйная аўтаномія пры гэтым была захавана.