Данься (геапарк)
Данься | |
---|---|
| |
Размяшчэнне | Кітай |
Плошча |
|
Дата заснавання | 2011 |
Нацыянальны геапарк Чжан’е Данься (кіт. спр. 张掖丹霞国家地质公园) — геапарк данься , размешчаны паблізу ад горада Чжан’е ў кітайскай паўночна-заходняй правінцыі Ганьсу. Плошча — 510 км². Першапачаткова правінцыйны парк і папулярны маляўнічы раён, у лістападзе 2011 года атрымаў статус нацыянальнага геапарка. Вядомы сваімі маляўнічымі скаламі, парк быў прызнаны кітайскімі СМІ адным з самых прыгожых ландшафтных утварэнняў у Кітаі[1].
Месцазнаходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Парк размешчаны ў паўночных перадгор’ях хрыбта Цыляньшань , у паветах Ліньцзэ і Сунань , якімі кіруе адміністрацыя гарадской акругі Чжан’е правінцыі Ганьсу. Галоўнымі населенымі пунктамі ў Данься з’яўляюцца пасёлкі Канлэ і Баінь[1].
Цэнтральная частка тэрыторыі парку, маляўнічы раён Ліньцзэ Данься, размешчаны за 30 км на захад ад цэнтра горада Чжан’е і за 20 км на поўдзень ад цэнтра павета Ліньцзэ. Гэта найбольш добраўпарадкаваная і найбольш наведвальная частка парку[1]. Іншы маляўнічы раён, Бінгоу (冰沟), размешчаны на паўночным беразе ракі Ліюань (梨园河), быў афіцыйна адкрыты 3 жніўня 2014 года[2]. Бінгоу займае плошчу ў 300 км², а вышыня тут складае ад 1500 да 2500 м над узроўнем мора[2]. Трэцяя вобласць, маляўнічы раён Сунань Данься, размешчана ў Ганьцзюне, на поўдзень ад Ліньцзэ.
Пейзаж
[правіць | правіць зыходнік]Чжан’е Данься вядомы сваімі незвычайнымі колерамі скал, скалы — гладкія, вострыя і дасягаюць вышыні некалькіх сотняў метраў. Яны ўтвораны адкладамі пясчаніку і іншых карысных выкапняў, якія сфармаваліся тут на працягу 24 мільёнаў гадоў. У выніку ўтварылася падабенства слоенага пірага , якое ўзнікла з прычыны руху тых жа самых тэктанічных пліт, дзякуючы якім сфармавалася частка Гімалаяў. Вецер, дождж і час стварылі тут незвычайныя формы скал, у тым ліку падобных да вежаў, слупоў з ярамі, розных кветак, узораў і памераў[3].
СМІ і турызм
[правіць | правіць зыходнік]У 2005 годзе Чжан’е Данься быў прызнаны калегіяй журналістаў, якія прадстаўлялі 34 найбуйнейшых СМІ, адным з самых прыгожых рэльефаў Данься ў Кітаі. У 2009 годзе кітайская версія часопіса National Geographic назвала Чжан’е Данься адным з «шасці самых прыгожых ландшафтных утварэнняў» у Кітаі[1]. Парк стаў галоўнай турыстычнай славутасцю ў ваколіцах Чжан’е. Каб наведвальнікам было зручней аглядаць скальныя ўтварэнні, была пабудавана вялікая колькасць драўляных насцілаў і пад’язных дарог. У 2014 годзе ва ўдасканаленне інфраструктуры ў вобласці Бінгау было ўкладзена 100 мільярдаў юаняў[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- GSJW. 张掖丹霞国家地质公园 (кіт.)(недаступная спасылка). Gansu Provincial Government (17 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2014. Праверана 12 верасня 2014.
- Yong, Cao (2014-08-04). "张掖丹霞国家地质公园冰沟丹霞景区正式揭牌" [Binggou Danxia Scenic Area of Zhangye Danxia National Geological Park inaugurated](кіт.). Phoenix TV.
- Chapple, Amos; Rex, Features. Picture gallery: Colourful rock formations in the Zhangye Danxia Landform Geological Park . Telegraph. Праверана 11 верасня 2014.