Даніель Барэнбойм
Даніель (Даніэль) Барэнбойм (іўр. דניאל בארנבוים, ісп. Daniel Barenboim, 15 лістапада 1942, Буэнас-Айрэс) — ізраільскі дырыжор і піяніст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Аргенціне ў яўрэйскай сям’і. Займаўся музыкай з пяці гадоў, яго першымі і адзінымі настаўнікамі былі маці і бацька — выхадцы з Расійскай імперыі Аіда Шустэр і Энрыке Барэнбойм (1913—1998), абодва піяністы. У лік вучняў Энрыке Барэнбойма ўваходзяць Даніэл Альфрэд Вакс, Лала Шыфрын, Луіс Бакалаў і шэраг іншых вядомых піяністаў. Да вучняў Аіды Барэнбойм адносяцца Вячаслаў Дынерштэйн, Эйран Кацэнеленбаген, Жорж Лепа (George Lepauw) і шэраг іншых.
Даў свой першы канцэрт у Буэнас-Айрэсе ва ўзросце сямі гадоў. У 1952 годзе сям’я пераехала ў Ізраіль. У 1954 годзе Даніэль прыехаў у Зальцбург вучыцца дырыжорскаму мастацтву ў Ігара Маркевіча. З таго часу ён канцэртаваў у розных краінах свету.
З 1975 па 1989 гады Барэнбойм узначальваў Аркестр Парыжа, змяніўшы на гэтай пасадзе Георга Шолці. З 1991 па 2006 год ён кіраваў, зноў-такі ўслед за Шолці, Чыкагскім сімфанічным аркестрам, а акрамя таго, з 1992 года стаў музычным дырэктарам Берлінскай дзяржаўнай оперы. З 2006 года — запрошаны кіраўнік аркестра міланскага тэатра «Ла Скала», з 2011 года — галоўны дырыжор і музычны кіраўнік гэтага тэатра.
Барэнбойм мае грамадзянствы Аргенціны і Ізраіля, а таксама ганаровыя грамадзянствы Дзяржавы Палесціна і Іспаніі; жыве ў Берліне.
Зноскі
- ↑ Daniel Barenboim // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Daniel Barenboim // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118506560 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- 1 2 3 Music gives me hope — The Guardian, 2008. Праверана 9 кастрычніка 2020.
- ↑ https://www.haaretz.com/hblocked?returnTo=https%3A%2F%2Fwww.haaretz.com%2F2008-01-13%2Fty-article%2Fisraeli-pianist-daniel-barenboim-takes-palestinian-citizenship%2F0000017f-e394-df7c-a5ff-e3fed53d0000
- ↑ http://www.ynetnews.com/articles/0,7340,L-3493612,00.html
- ↑ https://www.anba.org.ar/academicos/62/?id=62 Праверана 7 кастрычніка 2024.
- Асобы
- Нарадзіліся 15 лістапада
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Буэнас-Айрэсе
- Выпускнікі Музычнай акадэміі Кіджы
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Рыцары-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Грамадзянскіх заслуг (Іспанія)
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Лаўрэаты прэміі Вольфа ў мастацтве
- Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
- Узнагароджаныя медалём Гётэ
- Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
- Лаўрэаты прэміі Эрнста Сіменса
- Лаўрэаты прэміі Роберта Шумана
- Ганаровыя грамадзяне Берліна