Даніел Златкаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Даніел Златкаў
Zlatkov 2012.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Даніел Мараў Златкаў
Нарадзіўся 6 сакавіка 1989(1989-03-06)[1][2] (32 гады)
Грамадзянства Сцяг Балгарыі Балгарыя
Рост 189 см
Вага 83 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Балгарыі Віхрэн
Нумар 6
Маладзёжныя клубы
Сцяг Балгарыі Пірын (Благоеўград)
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2009 Сцяг Балгарыі Пірын (Благоеўград) 1 (0)
2008—2009   Сцяг Балгарыі Пірын (Гоцэ-Дэлчаў) 24 (6)
2009—2011 Сцяг Балгарыі Мінёр (Пернік) 46 (3)
2011—2013 Сцяг Балгарыі Славія (Сафія) 49 (2)
2013—2014 Сцяг Турцыі Балуспор 28 (1)
2014—2016 Сцяг Балгарыі Боцеў (Плоўдзіў) 33 (0)
2016 Сцяг Балгарыі Чэрна Мора (Варна) 4 (0)
2016—2017 Сцяг Балгарыі Боцеў (Плоўдзіў) 12 (0)
2017 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 3 (0)
2018— Сцяг Балгарыі Віхрэн (Санданскі)
Нацыянальная зборная[* 2]
Сцяг Балгарыі Балгарыя (да 21)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 лютага 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 снежня 2017

Даніел Златкаў (балг.: Даниел Златков; нар. 6 сакавіка 1989, Благоеўград) — балгарскі футбаліст, абаронца клуба «Віхрэн» з Санданскага.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнага клуба «Пірын» з роднага горада Благоеўград. У 2007 годзе далучыўся да асноўнай каманды клуба, але ў сезоне 2007/08 з’явіўся на полі толькі ў адным матчы чэмпіянату. У чэрвені 2008 года быў адпраўлены ў арэнду ў клуб другога дывізіёна «Пірын» з Гоцэ-Дэлчава. Правёўшы добры сезон (у 27 матчах забіў 7 галоў і аддаў 5 галявых перадач), у маі 2009 года падпісаў трохгадовы кантракт з клубам элітнага дывізіёна «Мінёр» (Пернік), дзе замацаваўся ў аснове. У жніўні 2011 года пакінуў склад «Мінёра» і далучыўся да сафійскай «Славіі».

Улетку 2013 года перайшоў у клуб другога турэцкага дывізіёна «Балуспор». У жніўні 2014 года вярнуўся на радзіму, падпісаўшы кантракт з плоўдзіўскім «Боцевам». За новы клуб, аднак, дэбютаваў толькі 10 сакавіка 2015 года ў матчы супраць «Лакаматыва», прапусціўшы да гэтага доўгі перыяд з-за траўмы. У далейшым замацаваўся ў аснове «Боцева».

Улетку 2016 года трэнер «Боцева» Мікалай Костаў вырашыў не падаўжаць кантракт Златкава, і той перайшоў у клуб «Чэрна Мора». Абаронца нават паспеў згуляць некалькі матчаў за новы клуб, але ў верасні таго ж года Костаў быў звольнены, і Златкаў вярнуўся ў «Боцеў». У лютым 2017 года пагадненне з плоўдзіўскім клубам было разарвана па пагадненні бакоў.

У сакавіку 2017 года падпісаў двухгадовы кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з Салігорска[3]. У пачатку сезону гуляў за дубль, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 15 мая 2017 года ў матчы з «Іслач», дзе адгуляў усе 90 хвілін і на 84-й хвіліне забіў гол, усталяваўшы канчатковы лік 2:1. У ліпені 2017 года «Шахцёр» па просьбе іграка выставіў яго на трансфер[4], і да канца сезону Златкаў не з’яўляўся на полі.

У снежні 2017 года Златкаў заявіў, што можа завяршыць футбольную кар’еру і стаць байцом MMA[5]. У жніўні 2018 года вярнуўся ў футбол, стаўшы іграком клуба трэцяга балгарскага дывізіёна «Віхрэн» з Санданскага[6].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Балгарыі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]