Перайсці да зместу

Данілавіцкі сельсавет (Дзятлаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Данілавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Дзятлаўскі раён
Уключае 39 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Круцілавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 757
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4
Афіцыйны сайт

Дані́лавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Круцілавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Данілавічы. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 11 лютага 1972 года ў склад сельсавета з Дзятлаўскага сельсавета перададзена вёска Ведравічы[1]. 21 красавіка 1977 года частка сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Еленка, Карыца 2, Касцюкі, Навасады і Стараельня) увайшла ў склад новаўтворанага Лезнявіцкага сельсавета[2]. 20 мая 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лезнявіцкага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Барышына,Еленка, Зарой, Карыца 2, Касцюкі, Кузьмічы, Лапушна, Лезнявічы, Навасады, Стараельня, Уланаўшчына і Чудоўшчына). 16 ліпеня 1991 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Круцілавічы. 13 ліпеня 2007 года сельсавета да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Таркачоўскага сельсавета (19 населеных пунктаў: Ахонава, Боцкавічы, Брычыцы, Бубны, Бярозаўка, Дзяракі, Дубатоўка, Клішавічы, Ліжэйкі, Марозавічы, Навасёлкі, Панікарты, Паўсаты, Рыбакі, Сінявічы, Таркачы, Хрольчыцы, Юзафіны, Яцукі)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2262 чалавекі[4], з іх 84,7 % — беларусы, 11,6 % — палякі, 3,3 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 1757 чалавек[6].

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 красавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 13 июля 2007 г. № 43 О решении вопросов административно-территориального устройства Дятловского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2021. Праверана 28 снежня 2019.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.