Даніла Андрэевіч Сокал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Даніла Сокал
Поўнае імя Даніла Андрэевіч Сокал
Нарадзіўся 27 лютага 2001(2001-02-27)[1] (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 196 см[1]
Вага 85 кг[1]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Белшына
Нумар 1
Клубная кар’ера[* 1]
2016 Беларусь Мантажнік (Мазыр) 1 (-0)
2017 Беларусь Славія (Мазыр) 0 (0)
2020—0000 Беларусь Славія (Мазыр) 29 (-44)
2021   Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 15 (-13)
2024—   Беларусь Белшына (Бабруйск)
Клубная кар’ера (пляжны футбол)[* 1]
2019—2020 Беларусь М-Сіці (Мазыр)
Нацыянальная зборная[* 2]
2021—2022 Беларусь Беларусь (да 21) 5 (-9)
  1. а б Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 ліпеня 2022

Даніла Сокал (нар. 27 лютага 2001, Мазыр) — беларускі футбаліст, брамнік бабруйскай «Белшыны» (у арэндзе з мазырскай «Славіі»).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мазырскай СДЮШАР-1. У дарослым футболе дэбютаваў 29 жніўня 2016 года ў складзе мазырскага «Мантажніка» ў матчы Другой лігі супраць жыткавіцкага ЮАС (5:0); не маючы на той момант 16 гадоў, стаў адным з наймаладзейшых ігракоў у гісторыі беларускага футбола[2]. У 2017 годзе выступаў за дубль мазырскай «Славіі», пасля гуляў за «Мантажнік» на аматарскім узроўні, таксама стаў выступаць у пляжным футболе за мазырскую каманду «М-Сіці», выклікаўся ў нацыянальную зборную Беларусі па пляжным футболе.

У ліпені 2020 года зноў далучыўся да дубля «Славіі», дзе замацаваўся ў складзе. У красавіку 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў дзяржынскі «Арсенал»[3]. Пачынаў сезон 2021 рэзервовым брамнікам дзяржынцаў, аднак пазней выйграў канкурэнцыю ў Паўла Галавенкі, а ў другой палове сезона чаргаваўся ў складзе з Уладзімірам Пяцігорцам. Па выніках сезона дапамог «Арсеналу» выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Славію»[4].

У пачатку 2022 года стаў рыхтавацца да новага сезона з асноўным складам мазырскага клуба. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 сакавіка 2022 года ў матчы 1-га тура супраць барысаўскага БАТЭ (0:3), адгуляўшы на полі ўсе 90 хвілін. У далейшым у сезоне 2022 стаў асноўным брамнікам каманды, а ў 2023 годзе рэдка з’яўляўся на полі, гуляў пераважна за дубль. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт са «Славіяй»[5], а ў лютым 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну»[6].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

8 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2023 супраць Грэцыі (0:2).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2016 Д3 Мантажнік Беларусь 1 −0
2017 (1) дубль Славія Беларусь 1 −3
2020 (2) дубль Славія Беларусь 10 −22
2021 Д2 Арсенал Беларусь 15 −13
2022 Д1 Славія Беларусь 27 −40
2023 Д1 Славія Беларусь 2 −4

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г https://fcslavia.by/ru/player/sokol-0
  2. Футбол. Вторая лига. В "Монтажнике" дебютировал 15-летний вратарь Данила Сокол (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2022. Праверана 26 сакавіка 2022.
  3. Футбол. Вратарь "Славии" Сокол будет выступать за дзержинский "Арсенал" на правах аренды (руск.)(недаступная спасылка — гісторыя ). pressball.by.
  4. По окончании срока аренды в "Арсенале" Сокол вернулся в "Славию" (руск.). football.by (13 снежня 2021). Праверана 6 снежня 2023.
  5. Данила Сокол продлил соглашение со "Славией" (руск.). football.by (6 снежня 2023). Праверана 6 снежня 2023.
  6. "Белшина" арендовала у "Славии" вратаря (руск.). football.by (14 лютага 2024). Праверана 14 лютага 2024.