Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч
Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 30 верасня 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 ліпеня 1996 (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Якуб Колас |
Род дзейнасці | хімік |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч (Данііл Канстанцінавіч Міцкевіч, 30 верасня 1914, Пінск — 7 ліпеня 1996, Мінск) — беларускі дзеяч культуры, беларускі вучоны-хімік. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1970). Старэйшы сын Якуба Коласа.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Даніла Міцкевіч закончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1936 годзе. Потым працаваў асістэнтам, пасля старшым выкладчыкам на гэтым факультэце. У час вайны — у Сярэднеазіяцкім універсітэце (1941—1942), з 1942 г. — у хімічнай групе АН БССР. У жніўні 1943 быў выкліканы ў Маскву, дзе працаваў тры месяцы дэканам хімфака адноўленага БДУ на ст. Сходня пад Масквой. Потым — навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, загадчык лабараторыі ў Інстытуце хіміі АН БССР.
У красавіку 1957 г. Д. Міцкевіч быў прызначаны першым дырэктарам Літаратурнага музея Якуба Коласа, у 1980 выйшаў на пенсію, але да канца жыцця заставаўся на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка.
Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.
Узнагароджаны медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», медалём Францыска Скарыны (1995).
Удзельнічаў у стварэнні трох экспазіцый музея (1959, 1972, 1982), будаўніцтве філіялаў музея на Стаўбцоўшчыне. Выступаў на літаратурных вечарынах і сустрэчах. Аўтар шматлікіх артыкулаў пра жыццё і творчасць Якуба Коласа, успамінаў пра яго, пра Янку Купалу, Сяргея Гарадзецкага і іншых. Браў удзел у складанні альбомаў «Якуб Колас. Жыццё і творчасць» (1959, 1974), Збораў твораў Якуба Коласа. У выдавецтве «Полымя» ў 2000 г. выдадзена кніга Д. Міцкевіча «Любіць і помніць. Успамінае сын Якуба Коласа».
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 489. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
- Нарадзіліся 30 верасня
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Пінску
- Памерлі 7 ліпеня
- Памерлі ў 1996 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
- Выкладчыкі БДУ
- Выкладчыкі Нацыянальнага ўніверсітэта Узбекістана
- Выпускнікі хімічнага факультэта БДУ
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Хімікі Беларусі
- Якуб Колас
- Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР