Данііл Кірылавіч Забалотны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Даніла Кірылавіч Забалотны)
Данііл Кірылавіч Забалотны
Дата нараджэння 16 (28) снежня 1866
Месца нараджэння
Дата смерці 15 снежня 1929(1929-12-15)[1] (62 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, батанік, мікрабіёлаг
Навуковая сфера бактэрыялогія і эпідэміялогія
Месца працы
Навуковае званне акадэмік АН СССР, акадэмік АН БССР, акадэмік АН УССР
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Данііл Кірылавіч Забалотны[3] (16 (28) снежня 1866 — 15 снежня 1929) — вучоны ў галіне мікрабіялогіі і эпідэміялогіі. Акадэмік Акадэміі навук УССР (1922), Акадэміі навук БССР (1928), Акадэміі навук СССР (1929).

Д. К. Забалотны нарадзіўся ў сяле Чабатаркі Падольскай губерні (зараз сяло Забалотнае ў Крыжопальскім раёне Вінніцкай вобласці). У 1891 годзе экстэрнам скончыў Наварасійскі ўніверсітэт. Працаваў на заснаванай І. І. Мечнікавым бактэрыялагічнай станцыі ў Адэсе. У 1894 годзе скончыў медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта.

Д. К. Забалотны займаўся вывучэннем чумы, халеры, малярыі і іншых хвароб. У 1893 г. разам з І. Р. Саўчанкам даказаў на сабе, што ўвядзенне халернай вакцыны праз рот ахоўванне ад захворвання. Удзельнічаў ў стварэнні першых супрацьчумных лабараторый. У 1898 годзе Д. К Забалотны арганізаваў у Пецярбургскім жаночым медыцынскім інстытуце кафедру бактэрыялогіі і быў яе загадчыкам да 1928 г. У 1910—1911 гг. узначальваў экспедыцыю па вывучэнню лёгачнай чумы ў Маньчжурыі. У 1920 годзе Д. К Забалотны заснаваў першую ў свеце кафедру эпідэміялогіі і ў 1921 годзе Адэскі медыцынскі інстытут, быў яго рэктарам.

У 1928 годзе Д. К. Забалотны заснаваў Украінскі інстытут эпідэміялогіі і мікрабіялогіі АН УССР, названы яго імем. Адзін з заснавальнікаў Міжнароднага таварыства мікрабіёлагаў, заснавальнік і ганаровы член мікрабіялагічнага таварыства ў Ленінградзе. У 1928—1929 гг. Д. К. Забалотны — Прэзідэнт АН УССР.

Навуковую дзейнасць Д. К. Забалотны спалучай з грамадскай і дзяржаўнай. Выбіраўся членам ЦВК СССР і УУЦВК, Петраградскага і Кіеўскага саветаў рабочых і сялянскіх дэпутатаў.

Зноскі

  1. Заболотный Даниил Кириллович / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Заболотный Даниил Кириллович / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Акадэмік Забалотны Данііл Кірылавіч // Сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 310. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Голубев Г. Н. Житие Даниила Заболотного. — М. — (Жизнь замечательных людей).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]