Даніла Кіш
Даніла Кіш | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 лютага 1935[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 кастрычніка 1989[1][2][…] (54 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Mirjana Miočinović[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, раманіст, сцэнарыст |
Гады творчасці | з 1962 |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
kis.org.rs | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даніла Кіш (сербск.: Данило Киш / Danilo Kiš; 22 лютага 1935, Субаціца — 15 кастрычніка 1989, Парыж) — выбітны сербскі паэт, празаік, драматург, перакладчык расійскай, французскай і венгерскай літаратуры.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даніла Кіш нарадзіўся ў Субаціцы (правінцыя Ваяводзіна) у 1935 годзе ў змяшанай сям'і: бацька, Эдвард Кіш, народжаны Кон — венгерскі яўрэй, а маці, Міліца Драгічавіч — сербка з Чарнагорыі. Гэта змяшанае паходжанне, разнастайнасць культурных уплываў (Ваяводзіна з'яўляецца домам для некалькіх дзясяткаў этнічных груп), як і наступныя перамяшчэнні Кіша па розных краінах і культурах, шмат у чым вызначылі інтэрнацыянальны характар яго творчасці. Сам Кіш так казаў пра ўплыў сям'і на яго творчасць:
«Ад сваёй маці я атрымаў у спадчыну схільнасць да апавядальнага змешвання фактаў і легенд, а ад бацькі — патэтыку і іронію. Мая маці чытала раманы да дваццаці гадоў, калі яна ўсвядоміла, не без шкадавання, што раманы гэта „выдумка“, і адмовілася ад іх раз і назаўжды. Гэта непрыязнасць да „пустых выдумак“ прысутнічае латэнтна і ў мяне.»
Кіш быў хрышчоны па сербскім праваслаўным абрадзе ў Новым Садзе ў 1939 годзе. Цалкам магчыма, што гэта выратавала яму жыццё. Венгрыя, якая акупавала Ваяводзіну ў час Другой сусветнай вайны, актыўна ўжывала антыяўрэйскае заканадаўства. Бацька Кіша, які працаваў старэйшым інспектарам дзяржаўных чыгунак, быў арыштаваны ў 1944 г. і адпраўлены ў Асвенцім, дзе і загінуў.
У 1947 годзе Даніла Кіш разам у сваёй маці і старэйшай сястрой Даніцай былі рэпатрыяваны з дапамогай Чырвонага Крыжа з заходняй Венгрыі (куды сям'я Кішаў пераехала падчас вайны) у Цэтынэ ў Чарнагорыі, на радзіму маці. Тут Кіш скончыў гімназію і ў 1954 г. паступіў на зноў створанае аддзяленне параўнальнай літаратуры філасофскага факультэта Бялградскага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1958 годзе Кіш працягнуў паслядыпломную адукацыю ва ўніверсітэце да 1960 г., калі ён абараніў выпускную працу па тэме «Пра некаторыя адрозненні рускага і французскага сімвалізму».
У 1962 г. бялградскім выдавецтвам «Космас» была апублікавана першая кніга Кіша «Гарышча» (вядомая таксама як «Мансарда»). На працягу наступных дзесяці гадоў Кіш апублікаваў некалькі кніг, якія зрабілі яго адным з найбольш прыкметных югаслаўскіх аўтараў, што было адзначана прэстыжнай прэміяй НІН у 1973 г. У гэтым жа годзе Кіш пераехаў у Францыю, каб выкладаць сербска-харвацкую мову ва ўніверсітэце Бардо. У наступныя гады ён жыў у Францыі, сумяшчаючы літаратурная творчасць з выкладаннем сербска-харвацкай мовы і югаслаўскай літаратуры ва ўніверсітэце Ліля (1979—1985). Разам з тым, Кіш прыводзіў шмат часу ў Югаславіі, асабліва ў Бялградзе і Чарнагорыі.
Даніла Кіш быў у першым шлюбе з Мір'янай Міячынавіч (Mirjana Miočinvić), а пасля разводу з ёй у 1981 г. і да канца жыцця жыл з Паскаль Дэльпеш (Pascale Delpech), якая стала перакладчыцай яго кніг на французскую мову.
Даніла Кіш памёр ад раку лёгкіх у Парыжы 15 кастрычніка 1989 г. ва ўзросце 54 гадоў. Па сваім жаданні Данілу Кіш быў пахаваны ў Бялградзе па праваслаўным абрадзе.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пісаў апавяданні, раманы, драматургію, паэзію, эсэ і палемічныя артыкулы. Перакладчык з англійскай, рускай, французскай і венгерскай моў. Першую кнігу, якая складалася з двух невялікіх раманаў «Мансарда» і «Псалм 44», выдаў у 1962 годзе.
Узнагароды і прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]Кіш быў узнагароджаны Вялікім Залатым арлом г. Ніца (1980), ён — лаўрэат югаслаўскай літаратурнай прэміі НІН 1973, прэміі імя Іва Андрыча (1984), італьянскай прэміі Тыбра (1988). У 1990 годзе Кіш быў ганараваны ПЕН-Клубам ЗША прэміі Бруна Шульца як лепшы замежны аўтар года. У 1988 г. Кіш быў абраны членам-карэспандэнтам Сербскай акадэміі навук і мастацтваў.
Кнігапіс
[правіць | правіць зыходнік]- «Мансарда» (сербск.: Mansarda: satiricna poema, 1962)
- «Псалом сарок чацвёрты» (сербск.: Psalam 44, 1962)
- «Сад, попел» (сербск.: Bašta, pepeo, 1965)
- сербск.: «Rani jadi: za decu i osetljive» (1969)
- «Клепсідра» (сербск.: Peščanik, 1972)
- сербск.: «Po-etika» (1972)
- сербск.: «Po-etika, knjiga druga» (1974)
- «Грабніца для Барыса Давыдавіча» (сербск.: Grobnica za Borisa Davidoviča: sedam poglavlja jedne zajedničke povesti, 1976)
- «Урок анатоміі» (сербск.: Čas anatomije, 1978)
- сербск.: «Noć i magla» (1983)
- «Homo poeticus» (1983)
- «Энцыклапедыя мёртвых» (сербск.: Enciklopedija mrtvih, 1983)
- «Горкі асадак досведу» (сербск.: Gorki talog iskustva, 1990)
- «Жыццё, літаратура» (сербск.: Život, literatura, 1990)
- сербск.: «Pesme i prepevi» (1992)
- сербск.: «Lauta i ožiljci» (1994)
- сербск.: «Skladište» (1995)
- сербск.: «Varia» (1995)
- сербск.: «Pesme, Elektra» (1995)
Зноскі
- ↑ а б Danilo Kiš // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б Danilo Kiš // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Danilo Kiš. Marseille: Sud, 1986
- Delic J. Knjizevni pogledi Danila Kisa. Beograd: BIGZ, 1995.
- Delic J. Kroz prozu Danila Kisa. Beograd: BIGZ,1997.
- Gazzetti M., Schmidt D. Danilo Kiš. Reinbek bei Hamburg: Rowohlt, 1998
- Vuletić I. The prose fiction of Danilo Kiš, Serbian Jewish writer: childhood and the Holocaust. Lewiston: Edwin Mellen Press, 2003
- Prstojevic A. Temps de l’histoire: études sur Danilo Kiš. Paris: L’Harmattan, 2003
- Sontag S.Danilo Kis// Sontag S. Where the Stress Falls: Essays. London: Vintage, 2003, p.92-96.
- Schulte J. Eine Poetik der Offenbarung: Isaak Babelʹ, Bruno Schulz, Danilo Kiš. Wiesbaden: Harrassowitz, 2004
- Radics V. Danilo Kiš: život & delo i brevijar. Beograd : Forum pisaca, 2005.
- Guy Scarpetta. «Danilo Kiš ou l’art de mantir vrai», Le Monde diplomatique, juin 2007.
- Prstojevic A. Le roman face à l’histoire: essai sur Claude Simon et Danilo Kiš. Paris: Harmattan, 2005.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка, прысвечаная Д. Кішу (серб.)
- Danilo Kis (фр.)
- Два артыкула пра Кіша ў часопісе Text Only
- www.danilokis.org
- Нарадзіліся 22 лютага
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Субаціцы
- Памерлі 15 кастрычніка
- Памерлі ў 1989 годзе
- Памерлі ў Францыі
- Пахаваныя ў Бялградзе
- Выкладчыкі Страсбурскага ўніверсітэта
- Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Лаўрэаты прэміі часопіса НІН
- Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Памерлі ў Парыжы
- Пісьменнікі Сербіі