Данілу Соза Кампус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Данілу
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Рычард Данілу Масіел Соза Кампус
Нарадзіўся 13 студзеня 1990(1990-01-13)[1][2] (34 гады)
Грамадзянства  Бельгія
Рост 174 см
Вага 71 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Рэспубліка Кіпр АПОЭЛ
Нумар 99
Маладзёжныя клубы
1996—1998 Бельгія Стандард (Льеж)
1998—2007 Нідэрланды Аякс (Амстэрдам)
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2010 Нідэрланды Аякс (Амстэрдам) 0 (0)
2010—2012 Бельгія Стандард (Льеж) 3 (0)
2012—2014 Украіна Металург (Данецк) 41 (2)
2014—2015 Расія Мардовія (Саранск) 16 (1)
2015 Украіна Дняпро (Днепрапятроўск) 12 (0)
2016—2018 Турцыя Антальяспор 61 (2)
2019 Аб’яднаныя Арабскія Эміраты Аль-Вахда (Абу-Дабі) 0 (0)
2019—2020 Беларусь Дынама (Мінск) 33 (8)
2020—2021 Рэспубліка Кіпр АЭЛ (Лімасол) 27 (6)
2021— Рэспубліка Кіпр АПОЭЛ (Нікасія) 9 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007—2009 Бельгія Бельгія (да 19) 14 (1)
2010—2011 Бельгія Бельгія (да 21) 5 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 студзеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 сакавіка 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Данілу Соза Кампус[3] (парт.: Danilo Sousa Campos; нар. 13 студзеня 1990, Сан-Луіс, Бразілія), больш вядомы як проста Данілу ці Даніла — бельгійскі футбаліст бразільскага паходжання, паўабаронца кіпрскага клуба АПОЭЛ з Нікасіі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у школе льежскага «Стандарда», дзе гуляў яго бацька, а ў 1998 годзе разам з бацькам перабраўся ў амстэрдамскі «Аякс». У чэрвені 2007 года падпісаў юнацкі кантракт з нідэрладскім клубам, у сезоне 2009/10 трапляў у заяўку на матчы Лігі Еўропы. У сезоне 2010/11 перайшоў у «Стандард», дзе дэбютаваў у прафесійным футболе, а ў лютым 2012 года падпісаў кантракт з данецкім «Металургам».

У ліпені 2014 года падпісаў аднагадовае пагадненне з расійскім клубам «Мардовія», у жніўні 2015 года вярнуўся ва Украіну, папоўніўшы склад днепрапятроўскага «Дняпра», аднак ужо ў снежні таго ж года пакінуў каманду. У студзені 2016 года стаў іграком турэцкага клуба «Антальяспор», падпісаўшы кантракт на 2,5 гады. У студзені 2019 года перайшоў у клуб «Аль-Вахда» з ААЭ, аднак неўзабаве пакінуў яго.

У лютым 2019 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з беларускім клубам «Дынама» з Мінска[4]. Быў адным з асноўны ігракоў каманды. У чэрвені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[5].

У ліпені 2020 года далучыўся да кіпрскага АЭЛа[6]. У ліпені 2021 года перайшоў у АПОЭЛ.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Бельгіі.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Бацькам Данілу з’яўляецца бразільскі футбаліст Вамберту. Малодшы брат Данілу, Вандэрсан, таксама з’яўляецца футбалістам.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі