Даніэль Агер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Даніэль Агер
Daniel Agger 20120613.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Даніэль Мюнтэ Агер
Мянушка Дагер
Самаадданы
Нарадзіўся 12 снежня 1984(1984-12-12)[1][2][3] (36 гадоў)
Грамадзянства Flag of Denmark.svg Данія
Рост 191 см
Вага 80 кг
Пазіцыя цэнтральны абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Данія Кёгэ
Пасада галоўны трэнер
Маладзёжныя клубы
1995—1996 Данія Росенхёй
1996—2004 Данія Брондбю
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2005 Данія Брондбю 34 (5)
2006—2014 Англія Ліверпул 175 (9)
2014—2016 Данія Брондбю 43 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003—2004 Данія Данія (да 20) 9 (1)
2004—2006 Данія Данія (да 21) 10 (3)
2005—2016 Данія Данія 75 (12)
Трэнерская кар’ера
2021— Данія Кёгэ
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 ліпеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 чэрвеня 2016
Commons-logo.svg Даніэль Агер на Вікісховішчы

Даніе́ль Мю́нтэ А́гер (дацк.: Daniel Munthe Agger; нар. 12 снежня 1984, Відаўрэ, Данія) — дацкі футбаліст (абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Даніі (2005—2016), дзе на працягу чатырох гадоў быў капітанам. Вядомы перш за ўсё дзякуючы выступам за англійскі «Ліверпул». У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам клуба «Кёгэ».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Брондбю»[правіць | правіць зыходнік]

Агер быў названы самым перспектыўным іграком Даніі на працягу двух гадоў запар, у 2004 і 2005 гадах. Даніэль далучыўся да «Брондбю» ў 2004 годзе і дэбютаваў за свой новы клуб 25 ліпеня 2004 года ў матчы чэмпіянату супраць «Одэнсэ». Атрымаў свой ​​вялікі шанец раней, чым чакалася, таму што дасведчаны абаронца «Брондбю» Андрэас Якабсен быў прададзены «Саўтгемптану». Агер быў названы найлепшым іграком «Брондбю» ў трох гульнях запар, неўзабаве пасля свайго дэбюту, ён замацаваўся ў першай камандзе ў 19-гадовым узросце.

«Ліверпул»[правіць | правіць зыходнік]

Агер прагрэсаваў з тых часоў, і не стаў сюрпрызам яго пераход у «Ліверпул» пасля 49 гульняў у складзе «Брондбю». Агер хутка прыстасаваўся да гульні «Ліверпула», і ўжо ў хуткім часе Самі Хююпія саступіў яму месца ў асноўным складзе.

Вяртанне ў «Брондбю»[правіць | правіць зыходнік]

30 жніўня 2014 года «Ліверпул» пацвердзіў вяртанне Агера ў «Брондбю», з якім абаронца падпісаў двухгадовы кантракт. 9 чэрвеня 2016 года, ва ўзросце 31 год, Агер абвясціў аб завяршэнні кар’еры[4].

У чэрвені 2021 года ўзначаліў клуб «Кёгэ» з другога дывізіёна Даніі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Брондбю»:

«Ліверпул»:

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Малодшы стрыечны брат Даніэля Мікалай Агер таксама з’яўляецца футбалістам і гуляе за «Сількебарг». У маі 2010 года, Агер абраўся шлюбам са сваёй сяброўкай Сафі Нельсан. Пара правяла вяселле ў Капенгагене. Яны маюць двух сыноў, якіх клічуць Джэймі і Мезан. Агер зараз са сваім дзядькам трымае паб у Даніі.

Зноскі

  1. Daniel Agger // FBref.com
  2. DANIEL MUNTHE AGGER // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Daniel Agger // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Аггер завершил карьеру в 31 год. by.tribuna.com.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]