Даніэль Аялон
| Даніэль Аялон | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| іўр.: דני אילון | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
17 снежня 1955[1] (70 гадоў) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Сайт | dannyayalon.co.il | ||||||
Даніэль (Дані) Аялон (іўр. דניאל (דני) איילון, нар. 17 снежня 1955, Тэль-Авіў, Ізраіль) — ізраільскі палітык, дэпутат кнэсету 18-га склікання ад партыі «Наш дом — Ізраіль».
Дыпламатычную кар'еру Даніэль Аялон пачаў у 1991 годзе з пасады намесніка консула Ізраіля ў Панаме. У 1993 годзе прызначаны кіраўніком канцылярыі пасла Ізраіля ў ААН. З 2002 па 2007 год Даніэль Аялон - пасол Ізраіля ў ЗША. Гэта былі гады самага разгару інтыфады Аль-Аксы, уварвання сіл кааліцыі ў Ірак, і Другой ліванскай вайны. Аднак менавіта ў гэты перыяд адносіны паміж Ізраілем і ЗША былі самымі найлепшымі, а стратэгічныя, палітычныя і эканамічныя сувязі ўмацаваны і пашыраны.
Аялон адыгрываў важную ролю ў заключэнні пагаднення аб прадастаўленні ўрадам ЗША гарантый ізраільскіх пазык на суму ў 10 мільярдаў долараў, у падрыхтоўцы плана «Дарожная карта», у гістарычным абмене лістамі паміж прэзідэнтам Бушам і прэм'ер-міністрам Шаронам, а таксама ў заключэнні розных гандлёвых здзелак на суму 20 мільярдаў.