Даніэль Бруль
| Даніэль Бруль | |
|---|---|
| Daniel Brühl | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | Даніэль Сесар Марцін Бруль Гансалес Дамінга |
| Дата нараджэння | 16 чэрвеня 1978[1][2][…] (47 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Hanno Brühl[d] |
| Жонка | Felicitas Rombold[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | |
| Кар’ера | 1992 — цяперашні час |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0117709 |
| danielbruehl.com | |
Даніэль Сесар Марцін Бруль Гансалес Дамінга (катал.: Daniel César Martín Brühl González Domingo; нар. 16 чэрвеня 1978, Барселона, Каталонія, Іспанія), больш вядомы як Даніэль Бруль (ням.: Daniel Brühl) — нямецкі акцёр.
Дзяцінства
[правіць | правіць зыходнік]Даніэль нарадзіўся ў Барселоне, Каталонія (Іспанія), у сям'і нямецкага рэжысёра Хана Бруля і яго жонкі, настаўніцы з Каталоніі.
Неўзабаве пасля яго нараджэння сям'я пераехала ў Кёльн, Германія, дзе ён і вырас. Паколькі нарадзіўся ў інтэрнацыянальнай сям'і, свабодна размаўляе на іспанскай, нямецкай, французскай, англійскай мовах, таксама валодае і каталонскай.
Кар'ера
[правіць | правіць зыходнік]
Даніэль пачаў сваю акцёрскую кар'еру ў юным узросце, але глабальны прарыў адбыўся ў 2003 годзе пасля выхаду фільма «Гуд бай, Ленін!», у якім ён згуляў галоўную ролю Алекса Кернера. За гэту ролю ён атрымаў узнагароду Еўрапейскай Кінаакадэміі як лепшы акцёр.
У 2004 годзе ўпершыню паспрабаваў сябе ў англамоўным фільме «Дамы ў ліловым», згуляўшы разам з такімі легендамі брытанскага кінематографа, як Джудзі Дэнч і Мэгі Сміт. У гэтым жа годзе атрымаў узнагароду за лепшую акцёрскую працу (выбар аўдыторыі) за фільм «Навошта думкі пра каханне?», і адначасова намінаваны на аналагічную намінацыю за фільм «Выхавальнікі».
У 2006 годзе быў у журы Канскага Кінафестывалю.
У верасні 2006 года ў Іспаніі выйшаў фільм «Сальвадор», адзначаны на фестывалі ў Канах. У гэтай працы Даніэль Бруль згуляў галоўную ролю — Сальвадора, каталонскага анархіста ў часы рэжыму Франка.
Новыя працы Даніэля складаюцца з англійска-расійскі фільм «Па этапе», дзе ён гуляе маладога нацыста.
У чэрвені 2006 ён здымаўся ў фільме «2 дні ў Парыжы», рамантычнай камедыі, знятай французскай актрысай Жулі Дэльпі, якая таксама здымаецца ў гэтай карціне.
Даніэлю Брулю паступае мноства прапаноў ад розных рэжысёраў. Скончаны здымкі фільма «Крабат», заснаваным на вядомай дзіцячай кнізе, дзе ён выконвае ролю Тонды. Гэта праца пабачыла свет у Германіі ў самым пачатку 2008 года.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Фільм | Роля | Дадатковыя звесткі |
|---|---|---|---|
| 2000 | Краіна гультаёў | ||
| Schule ці Школа | |||
| У глыбіні | Яі | ||
| 2001 | Не шкадаваць ні аб чым | Даніэль | |
| Белы шум | Лукас | ||
| 2002 | Ідзі з богам Vaya con Dios | Арба | |
| Сэрца слана | Марка | ||
| 2003 | Гуд бай, Ленін! | Алекс | |
| 2004 | Навошта думкі пра каханне? | Паўль | |
| Дамы ў ліловым | Анджэй | ||
| Загранічча | Франк | ||
| Выхавальнікі | Ян | ||
| 2005 | Шчаслівага Ражства | Хортсмаер | |
| 2006 | Груз | Крыс | |
| Сальвадор Salvador (Puig Antich) | Сальвадор Пуіг Антых | ||
| Мой сябар Ein Freund Von Mir | Карл | ||
| 2007 | Два дні ў Парыжы | Лукас | |
| Ультыматум Борна | Марцін Крэўтц | ||
| 2008 | Па этапе | Клаўс | |
| Крабат. Вучань ведзьмака | Тонда | ||
| A Tram in SP | Маркас | ||
| 2009 | Джон Рабэ | Dr. Георг Розен | |
| Графіня | Іштван Турзо | ||
| Бясслаўныя вырадкі | Фрэдрык Цолер | ||
| 2011 | Ева: Штучны розум | Алекс | |
| 2013 | Гонка | Нікі Лаўда | |
| 2016 | Капітан Амерыка: Грамадзянская вайна | Гельмут Зема | |
| 2021 | King’s Man: Пачатак | Эрык Ян Ханусен | |
| 2022 | На Заходнім фронце без перамен | Маціяс Эрцбергер |
Зноскі
- ↑ Daniel Brühl // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Daniel Brühl // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #129255335 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #129255335 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 9 сакавіка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Даніэль Бруль на сайце «Internet Movie Database» (англ.)