Даніэль Выгоўскі
Выгляд
| Даніэль Выгоўскі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Герб «Габданк зменены» | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Шыман Друцкі-Любецкі | ||||||
| Пераемнік | Аляксандр Юзэфовіч-Глябіцкі | ||||||
|
|
|||||||
| Смерць | 1740 | ||||||
| Род | Выгоўскія | ||||||
| Бацька | Канстанцін Выгоўскі | ||||||
| Маці | Рэгіна Мяшчэрына | ||||||
| Жонка | Тэрэза Друцкая-Сакалінская | ||||||
| Дзеці | Рахеля | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
Даніэль Выгоўскі (? — 1740) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, кашталян менскі (1713—1740).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з роду Выгоўскіх герба «Габданк зменены», сын Канстанціна, кіеўскага войскага, пана на Лісянцы, і смаленскай чашнічанкі Рэгіны з Мяшчэрынаў герба «Польская Пагоня».
Быў старостам небароўскім і рэклінскім. Чашнік кіеўскі (1690—1704), канюшы вялікі літоўскі з 1708 года, кашталян менскі з 19 лютага 1713 года. У 1696 годзе быў паслом ад Вількамірскага павета на канвакацыйны сойм.
Быў жанаты з княжной Тэрэзай Друцкай-Сакалінскай. Меў дачу Рахелю, якая першы раз выйшла замуж за дарсунскага старосту князя Караля Агінскага, а другі раз за троцкага кашталяна Антонія Казіміра Сапегу.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908