Даніэль Карвахаль
![]() | |||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
Поўнае імя | Даніэль Карвахаль Рамас | ||||||||||||
Нарадзіўся |
11 студзеня 1992[1][2][3] (31 год) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Рост | 173 см | ||||||||||||
Вага | 70 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | правы абаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Нумар | 2 | ||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
![]() |
Даніэль Карвахаль (ісп.: Daniel Carvajal; нар. 11 студзеня 1992, Леганес, Іспанія) — іспанскі футбаліст, абаронца мадрыдскага «Рэала» і нацыянальнай зборнай Іспаніі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Даніэль з’яўляецца выхаванцам юнацкіх каманд футбольных клубаў «Леман» і мадрыдскага «Рэала».
У дарослым футболе дэбютаваў 2009 года выступамі за каманду клуба «Рэал Мадрыд Кастылья», у якой правёў тры сезоны, прыняўшы ўдзел у 67 матчах чэмпіянату. Большасць часу, праведзенага ў складзе фарм-клуба мадрыдскага «Рэала», быў асноўным іграком абароны каманды.
11 ліпеня 2012 года пасля няўдалай спробы зачапіцца за месца асноўнага іграка «Рэала», Карвахаль падпісаў кантракт на пяць гадоў з нямецкім клубам «Баер». Сума трансферу склала 5 млн еўра. У новым клубе адразу стаў асноўным іграком на правым флангу абароны нямецкай каманды. На працягу сезону адыграў за каманду з Леверкузена 32 матчы ў нацыянальным чэмпіянаце.
3 чэрвеня 2013 года стаў першым набыццём мадрыдскага «Рэала» ў летнім міжсезонні. Каралеўскі клуб выкупіў правы на свайго выхаванца, скарыстаўшыся опцыяй вярнуць іграка за фіксаваную плату, прапісанай у дамове, паводле якой Даніэль годам раней перайшоў у «Баер». Дэбютаваў у складзе мадрыдскага клуба 18 жніўня 2013 года ў пераможным матчы супраць «Рэал Бетыса» (2:1)[4].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Рэал»:
- Чэмпіён Іспаніі (3): 2017, 2020, 2022
- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2014
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі (3): 2017, 2019/20, 2021/22
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (5): 2014, 2016, 2017, 2018, 2022
- Уладальнік Суперкубка УЕФА (4): 2014, 2016, 2017, 2022
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету (5): 2014, 2016, 2017, 2018, 2022
Зноскі
- ↑ Daniel Carvajal // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Daniel Carvajal Ramos // As — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ↑ Dani Carvajal // FBref.com
- ↑ Isco an instant hero. ESPN FC
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Даніэль Карвахаль
- Старонка на афіцыйным сайце «Рэала»