Даніэл Карлтан Гайдузек
Даніэл Карлтан Гайдузек | |
англ.: Daniel Carleton Gajdusek | |
![]() | |
Дата нараджэння | 9 верасня 1923[1][2][…] |
---|---|
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 снежня 2008[5][3][6] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, вірусолаг, біёлаг, антраполаг |
Навуковая сфера | вірусалогія |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Даніэл Карлтан Гайду́зек (англ.: Daniel Carleton Gajdusek, 9 верасня 1923, Іонкерс, ЗША — 12 снежня 2008, Тромсё, Нарвегія) — амерыканскі педыятр, вірусолаг і эпідэміёлаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1976 годзе разам з Б.Бламбергам «за адкрыцці, якія датычацца новых механізмаў паходжання і распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Рочэстэрскі ўніверсітэт (1943). З 1949 года ў Гарвардскім універсітэце, у 1954 годзе — у Пастэраўскім інстытуце ў Тэгеране, у 1955—1957 гадах у Інстытуце медыцынскіх даследаванняў у Мельбурне, з 1958 года ў Нейралагічным цэнтры Нацыянальнага інстытута здароўя (ЗША).
У 1950-х гадах Гайдузек раскрыў інфекцыйную прыроду нейралагічнага захворвання куру, распаўсюджаную ў той час сярод жыхароў Новай Гвінеі племені фарэ. Жывучы доўгі час сярод абарыгенаў племені і вывучаючы гэтую хваробу, ён звязаў з'яўленне захворвання з традыцыяй канібалізму — з'ядання мозгу памерлых. Ён лічыў, што куру выклікаецца «латэнтным вірусам». Аднак, пазней высветлілася, што інфекцыйны агент куру — прыён, г.зн. нармальны бялок арганізма, які прыняў патагенныя ўласцівасці з-за змены канфармацыі.
Аўтар навуковых прац па вірусалогіі, эпідэміялогіі, педыятрыі, генетыцы і эвалюцыі чалавека ў ізаляваных папуляцыях. Стваральнік вучэння пра павольныя вірусныя інфекцыі чалавека (хваробы з працяглым інкубацыйным перыядам і пашкоджаннем ЦНС).
Член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, Нацыянальнай АН ЗША, Амерыканскай акадэміі неўралогіі.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Гайдузек Даниел Карлтон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ D. Carleton Gajdusek // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Daniel Carleton Gajdusek // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.latimes.com/news/science/la-me-gajdusek18-2008dec18,0,4063264.story
- ↑ http://www.nytimes.com/2008/12/15/science/15gajdusek.html
- ↑ Daniel Carleton Gajdusek // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #139766863 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
- ↑ http://www.contracostatimes.com/california/ci_11248858
- ↑ http://www.nature.com/articles/457394a
- ↑ https://twas.org/directory/gajdusek-daniel-carleton
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі - Гальфстрым / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1997. - 480 с.: іл.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Гайдузек (Gaidusek), Д.К. Біяграфія на сайце n-t.ru
- Аўтабіяграфія Карлтана Гайдузека на Нобелеўскім сайце (англ.)
|
|
- Асобы
- Постаці навукі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 9 верасня
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў штаце Нью-Ёрк
- Памерлі 12 снежня
- Памерлі ў 2008 годзе
- Памерлі ў Нарвегіі
- Выпускнікі Рочэстэрскага ўніверсітэта
- Члены Леапальдзіны
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Аўстралійскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Постаці амерыканскай вірусалогіі