Дан Андэрсан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дан Андэрсан
шведск.: Daniel ”Dan” Andersson
Danandersson.jpg
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Black Jim
Дата нараджэння 6 красавіка 1888(1888-04-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 верасня 1920(1920-09-16)[2][3][…] (32 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, кампазітар, перакладчык, charcoal burner, плытагон
Гады творчасці 1914—1920
Кірунак пралетарская літаратура
Жанр вершы, апавяданне, аповесць
Мова твораў шведская, англійская
Лагатып Вікісховішча Выявы на Вікісховішчы

Даніэль «Дан» Андэрсан (шведск.: Daniel ”Dan” Andersson, 6 красавіка 1888, Скатлёсберг, Швецыя — 16 верасня 1920, Стакгольм, Швецыя) — шведскі пісьменнік, паэт і кампазітар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дан Андэрсан нарадзіўся 6 красавіка 1888 года ў Скатлёсбергу (зараз камуна Людвіка ў правінцыі Даларна) у сям'і сельскіх настаўнікаў. Продкі бацькі былі фінскімі перасяленцамі. Ва ўзросце пяці гадоў навучыўся чытаць, а ў восем, маючы скрыпку, - самастойна навучыўся граць на ёй, вывучаў англійскую мову. У 1902 годзе пабываў у Злучаных Штатах, куды сям'я хацела эміграваць у пошуках працы і сродкаў існавання. Умовы для сям'і ў ЗША апынуліся ненашмат лепш, чым на радзіме, пасля чаго ён вярнуўся ў Швецыю. У гэты перыяд ён напісаў шэраг апавяданняў і вершаў.

У 1905 годзе сям'я пераязджае, але ў 19111915 гадах зноў жыве ў Скатлёсбергу. Дан піша шмат апавяданняў і вершаў у гэты час. У 19141915 гадах Дан вучыцца ў Брунсвікскай народнай школе. З гэтага часу піша прозу, вершы і песні, якія карыстаюцца папулярнасцю ў шведаў і спяваюцца амаль стагоддзе праз. Самыя вядомыя яго песні – «Маёй сястры» і «Юнга Янсан».

Дан загінуў у пакоі №11 у стакгольмскай гасцініцы Хэльман 16 верасня 1920 года, дзе ён спрабаваў уладкавацца на працу ў выданні «Сацыял-дэмакрат». Супрацоўнікі гасцініцы труцілі вошаў у пакоі і не праветрылі памяшканне. У выніку атручвання Андэрсан памёр.

Пахаваны ў горадзе Людвіка.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Паэт і празаік, некаторыя свае вершы сам паклаў на музыку. Карыстаўся псеўданімам Чорны Джым (Black Jim). Уважаўся за пралетарскага паэта, хоць гэтай тэматыкай яго творы не абмяжоўваліся.

У 19171918 гадах супрацоўнічаў з сацыял-дэмакратычнай газетай «Ny Tid» у Гётэбаргу, займаўся перакладамі твораў Р. Кіплінга і Шарля Бадлера на шведскую мову. Нягледзячы на прастату выхавання, Андэрсан быў вельмі адукаваным і музычным чалавекам, іграў на скрыпцы і акардэоне.

Некаторыя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Kolarhistorier (1914)
  • Kolvaktarens visor (1915)
  • Det kallas vidskepelse (1916)
  • Svarta ballader (1917)
  • De tre hemlösa (1918)
  • David Ramms arv (1919)
  • Chi-mo-ka-ma. Berättelser från norra Amerika (1920)
  • Efterlämnade dikter (1922)

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Помнік Дану Андэрсану ў Гётэбаргу
  • У 1988 годзе Пошта Швецыі выпусціла дзве паштовыя маркі ў гонар стагадовага юбілею са дня нараджэння Дана Андэрсана.
  • У Гётэбаргу ўсталяваны помнік Андэрсана.
  • У родным горадзе Людвіка адкрыты мемарыяльны музей паэта і пісьменніка Дана Андэрсана, там з'яўляецца яго помнік.

Зноскі

  1. Merkedager: fødselsdager, stiftelsesdatoer, begivenheterОсла: Biblioteksentralen, 1989. — ISBN 82-7022-061-2
  2. 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Dan Andersson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Lotass L. Dan AnderssonSwedish Literature Bank, 2008. Праверана 7 чэрвеня 2020.
  5. Dan Andersson // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. http://finngraven.se/%28S%28c0jrhr451ifkwf455yn0vnqs%29%29/DisplayInfo.aspx?id=1086626

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]