Дапасаванне
Дапасава́нне ў беларускай мове — від сінтаксічнай сувязі, пры якой залежны кампанент мае тыя самыя граматычныя формы (род, лік, склон, асоба), што і галоўны.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Граматычным сродкам афармлення сувязі пры дапасаванні выступаюць канчаткі. Пры дапасаванні ўзнікаюць азначальныя адносіны, адпаведна пры змене формы галоўная кампанента змяняецца форма залежнага. Дапасуюцца прыметнікі (драўляная лыжка, новы горад), дзеепрыметнікі (скошаны луг, напісанае сачыненне), парадкавыя лічэбнікі (першы год, дзявяты нумар), займеннікі (свой абавязак, наша вуліца). У сказе дапасуецца назоўнік, які выступае прыдаткам паяснёнага слова (дуб-велікан, рака Прыпяць).
Тыпы
[правіць | правіць зыходнік]Адрозніваюць поўнае дапасаванне (залежны кампанент дапасуецца да галоўнага ва ўсіх магчымых формах) і няпоўнае дапасаванне (толькі ў некаторых: з прафесарам Пятроўскай).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Т. Ф. Рослік. Дапасаванне // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.