Дарагабуж (Ровенская вобласць)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяло
Дарагабуж
Дорогобуж

Dorogobuzh 101.JPG

Краіна
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
663 чалавекі
Часавы пояс
Паштовы індэкс
35434
Дарагабуж на карце Украіны
Дарагабуж (Ровенская вобласць) (Украіна)
Дарагабуж (Ровенская вобласць)

Дарагабуж (укр.: Дорогобуж) — сяло Гарбакаўскага сельсавета Гошчанскага р-на Ровенскай вобл. Украіны. Колькасць насельніцтва — 663 чал. Колішняя сталіца Дарагабужскага княства.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Горад мясціўся на шляху з Прыпяці ў Паўднёвы Буг, таму атрымаў адпаведную назву «дарога да Бугу». У гэтым супадаюць меркаванні мясцовай народнай этымалогіі і навукоўцаў-мовазнаўцаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дарагабуж быў цэнтрам Пагорыны, упершыню згадваецца ў г.зв. «Праўдзе Яраславічаў», другі раз у 1084 г., калі быў нададзены вял.кн. кіеўскім Усеваладам Яраславічам свайму пляменніку Давыду Ігаравічу. Давыд Ігаравіч, з-за ўдзелу ў міжусобіцах, часова страціў Дарагабуж, але ў 1100 г. зноў атрымаў з рук вял.кн. кіеўскага Святаполка Ізяславіча і трымаў ужо да канца жыцця (1113). У горадзе знойдзена старажытная пячатка з надпісам ДАВДЪ.

Мясціўся на левым беразе р. Гарынь, у XI-XIII ст. плошча дзядзінца разам з пасадам складала каля 20 га. Каля горада у XI—XIII ст. мясціліся прадмесці, з археалагічных раскопках вядома адно з іх на месцы сучаснага с. Падаляне, і Успенскі манастыр. Знойдзеныя развалы пліфы і глазураваная керамічная плітка, што сведчыць пра існаванне ў Дарагабужы манументальных пабудоў.

Пасля смерці Давыда Ігаравіча Дарагабуж разам з княствам атрымаў кн. уладзіміра-валынскі Яраслаў Святаполчыч, але з-за яго ўдзелу ў міжусобіцах хутка перайшоў у непасрэднае валоданне да вял.кн. кіеўскіх, якія давалі яго разам з Перасопніцай ў трыманне розным князям — сваім сынам, братам, пляменнікам, саюзнікам і васалам, у т.л. кн. шумскім, кн. дубровіцкім. З кан. XII ст. Дарагабуж і Дарагабужскае княства сталі часткаю асобнага Перасопніцкага княства, а з 1230 г. увайшлі ў Луцкае княства, з 1371 г. у Астрожскае княства.

Пазней Дарагабуж быў у валоданні галіны Астрожскіх — Заслаўскіх, ад якіх трапіў да Сангушак. Пасля 1703 г., калі Раман Сангушка перадаў Дарагабуж і Дарагабужскі маёнтак адной з малодшых галін свайго роду, Дарагабуж перайшоў ад Сангушак да Канецпольскіх, а далей ім паслядоўна валодалі Валеўскія, Завішы, Ёдкі, апошнія ўладальнікі — Раковічы, валодалі Дарагабужам да 1939 г.