Даран Гібсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Даран Гібсан
Даран Гібсан у складзе зборнай Ірландыі
Даран Гібсан у складзе зборнай Ірландыі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Даран Томас Дэніэл Гібсан
Мянушка Гіба (англ.: Gibbo)
Нарадзіўся 25 кастрычніка 1987(1987-10-25)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Ірландыя
Рост 183 см
Вага 90 кг
Пазіцыя цэнтральны паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Англія Солфард Сіці
Нумар 43
Маладзёжныя клубы
2003—2004 Паўночная Ірландыя Інстытут
2004—2005 Англія Манчэстэр Юнайтэд
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2012 Англія Манчэстэр Юнайтэд 31 (3)
2006—2007   Бельгія Антверпен 25 (1)
2007—2008   Англія Вулверхэмптан 21 (1)
2012—2017 Англія Эвертан 51 (2)
2017—2018 Англія Сандэрленд 27 (0)
2018—2019 Англія Уіган Атлетык 18 (0)
2020— Англія Солфард Сіці 3 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003 Ірландыя Ірландыя (да 17) 3 (0)
2005 Ірландыя Ірландыя (да 19) 9 (1)
2007—2008 Ірландыя Ірландыя (да 21) 2 (0)
2006 Ірландыя Ірландыя B 1 (0)
2007—2016 Ірландыя Ірландыя 27 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 чэрвеня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 лютага 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даран Томас Дэніел Гібсан (англ.: Darron Thomas Daniel Gibson; нар. 25 кастрычніка 1987, Дэры, Паўночная Ірландыя) — ірландскі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Солфард Сіці» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Ірландыі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Манчэстэр Юнайтэд»[правіць | правіць зыходнік]

Гібсан гуляў за дзіцяча-юнацкі клуб з прадмесця Дэры, пакуль у 2004 годзе не перайшоў у «Манчэстэр Юнайтэд». Даран дэбютаваў у клубе 26 кастрычніка 2005 года ў матчы Кубка лігі супраць «Барнета», выйшаўшы на замену Лі Марціну. У сезоне 2005/06 рэгулярна гуляў за рэзервовую каманду «Манчэстэра». Ладна павандраваўшы па арэндах, нарэшце, у сезоне 2008/09 Даран пачаў апраўдваць надзеі і ўсё часцей трапляў у асноўны склад клуба. У сезоне 2009/10 Даран працягваў упэўнена гуляць і стаў адным з самых перспектыўных ігракоў Прэм’ер-лігі. Гібсан, які быў вядомы на той час як майстар далёкіх удараў, менавіта далёкімі ўдарамі забіў два галы ў браму «Тотэнхэма» ў матчы на Кубак лігі.

«Эвертан»[правіць | правіць зыходнік]

13 студзеня 2012 года Гібсан падпісаў кантракт з «Эвертанам» за неназваную суму[2]. Ён стаў чацвёртым экс-іграком «Юнайтэд», які падпісаў кантракт з «Эвертанам», пасля Філа Невіла, Тыма Говарда і Луі Саа[3]. Дэбютаваў у складзе клуба на наступны дзень у матчы супраць «Астан Вілы», які скончыўся ўнічыю 1:1[4]. Трывала гуляў у складзе каманды толькі ў першыя два сезона, пасля чаго з’яўляўся на полі эпізадычна.

«Сандэрленд»[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2017 года разам з партнёрам па камандзе Браянам Аўеда перайшоў у «Сандэрленд», з трэнерам якога Дэвідам Моесам працаваў раней у «Эвертане»[5]. Пакінуў «Сандэрленд» у сакавіку 2018 года.

«Уіган Атлетык»[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2018 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад клуба «Уіган Атлетык». Па заканчэнні сезона 2018/19 пакінуў каманду.

«Солфард Сіці»[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2020 года падпісаў паўгадавы кантракт з клубам Лігі 2 «Солфард Сіці».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Даран стаў прычынай рознагалоссяў паміж Ірландскай футбольнай асацыяцыяй і Футбольнай асацыяцыяй Ірландыі аб правамернасці ігракоў тых, хто нарадзіўся ў Паўночнай Ірландыі прадстаўляць Рэспубліку Ірландыя на міжнародным узроўні. У большасці сваёй, ігракі, якія не нарадзіліся на тэрыторыі Асацыяцыі павінны пераканаць ФІФА у тым, што ў іх сапраўды ёсць «сувязь», гэта значыць паходжанне або месца жыхарства, з гэтай тэрыторыяй. Аднак, унікальнае становішча ў Паўночнай Ірландыі, дзе грамадзянства Рэспублікі Ірландыя з’яўлялася правам «першародства» кожнага чалавека, які нарадзіўся на востраве Ірландыя, азначала, што Гібсан меў права выступаць за зборную Рэспублікі Ірландыя на міжнародным узроўні.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Англія Манчэстэр Юнайтэд

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]