Даратэя Энгельбрэтсдатэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Даратэя Энгельбрэтсдатэр
Dorothe engelbretsdatter.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 16 студзеня 1634(1634-01-16)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 19 лютага 1716(1716-02-19)[2][1] (82 гады)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэтэса, пісьменніца
Жанр: Псалмы
Валодае мовамі: нарвежская мова[3]
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Даратэя Энгельбрэтсдатэр (нарв.: Dorothe Engelbretsdotter; 16 студзеня 1634, Берген, Нарвегія — 19 лютага 1716, там жа) — першая паэтэса і пісьменніца Нарвегіі, адна з найбольш прыкметных фігур нарвежскай літаратуры.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Тытульны аркуш зборніка «Tåreoffer»

Даратэя нарадзілася ў сям'і Энгельбрэта Ёргенсана і Ганны Урангель. Яе бацька служыў дырэктарам мясцовай школы, а затым пробашчам сабора.

У 1652 годзе Даратэя выйшла замуж за Амбросіуса Хардэнбека, пісьменніка-багаслова. Пасля смерці бацькі Даратэі ён стаў настаяцелем сабора ў 1659 годзе. У іх нарадзілася пяцёра сыноў і чатыры дачкі. У 1678 годзе ў Капенгагене выйшаў першы зборнік яе паэзіі «Själens aandelige Sangoffer». У зборнік увайшлі гімны і псалмы на біблейскую тэматыку. Зборнік меў велізарны поспех. Паэтэсу запрасілі ў Данію, дзе яна была прадстаўлена да двара. Таксама яе прадставілі Томасу Кінга, які лічыўся «бацькам» дацкай паэзіі. Паэты абмяняліся невялікімі вершаванымі імправізацыямі.

У 1683 годзе памёр муж Даратэі. З дзевяці яе дзяцей сямёра памерлі, а двое прапалі без вестак. Усе яе наступныя паэтычныя творы працятыя болем і пакутай, у прыватнасці паэма «Afften Psalme». Другі па вядомасці яе твор быў апублікавана як раз, калі ў яе жыцці надышлі цяжкія часы. Паэма «Tåreoffer» («Ахвярныя слёзы» або «Песенныя ахвярапрынашэнні душы») была апублікавана ў 1685 годзе. Гэта была вялізная паэма рэлігійнага зместу ў чатырох частках. Яна перавыдавалася некалькі разоў. У 1698 годзе ў Даратэі выходзіць трэці зборнік псалмоў «Et kristeligt Valet fra Verden» («Хрысціянскае развітанне са светам»). На думку іншага нарвежскага літаратара Людвіга Хольберга, Даратэя Энгельбрэтсдатэр была «самай вялікай нарвежскай паэтэсай».

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Dorothe Engelbretsdatter // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://nbl.snl.no/Dorothe_Engelbretsdatter Праверана 1 сакавіка 2016.
  3. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]