Дарашэвічы (геалагічнае агаленне)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дарашэ́вічы — геалагічнае агаленне паміж вёскамі Дарашэвічы і Кабакі Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці; помнік прыроды рэспубліканскага значэння з 1963 года. Плошча агалення складае З тыс. м², ахоўная зона вакол 12 тыс. м². Размешчана на схіле другой надпоймавай тэрасы левага берага р. Прыпяць. У абрыве ракі агаляюцца магутныя адклады (больш за 2 м) торфу, якія ўтварыліся ў муравінскае міжледавікоўе 130—70 тысяч гадоў назад у вялікім старажытным возеры.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]