Дарвазскі хрыбет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дарвазскі хрыбет — горны хрыбет на паўночным захадзе Паміра, у Таджыкістане, паміж рэкамі Абіхінгоу, Пяндж і Ванч (прыток Пянджа).

Усходняя частка хрыбта адносіцца да Паміра, злучаецца з хрыбтом Акадэміі Навук. Вышыня да 6083 м. Даўжыня каля 200 км. Складзены галоўным чынам гранітамі, метамарфічнымі сланцамі. На схілах пераважна стэпавая і драўняна-хмызняковая расліннасць (на паўночных — клён, грэцкі арэх, на паўднёвых — арча, мігдал), вышэй — субальпійскія і альпійскія лугі, вышэй 4200—4500 м — снег і ледавікі (агульная плошча зледзянення каля 750 км²).