Дармштацкі тэхнічны ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Дармштацкі тэхнічны ўніверсітэт
ням.: Technische Universität Darmstadt
Darmstadt Residenzschloss 20110514.jpg
Арыгінальная назва ням.: Technische Universität Darmstadt
Міжнародная назва англ.: Technische Universität Darmstadt
Заснаваны 1877
Рэктар Hans Jürgen Prömel[d]
Студэнты 25 840[1]
Размяшчэнне Дармштат
Сайт tu-darmstadt.de
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Дармштацкі тэхнічны ўніверсітэт (ням.: Technische Universität Darmstadt) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дармштат.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт з'яўляецца першым цалкам аўтаномным універсітэтам ФРГ. Маючы каля 25 000 студэнтаў і амаль 5 000 супрацоўнікаў, з якіх каля 310 прафесараў, ён ўваходзіць у шэраг сярэдніх па велічыні ўніверсітэтаў Германіі.

Універсітэт заснаваў першую ў свеце кафедру электратэхнікі ў 1882 годзе. У 1883 годзе быў утвораны першы ў свеце факультэт электратэхнікі і, такім чынам, была адкрыта першая у свеце навучальная праграма па электратэхніцы.

Факультэты (дэпартаменты)[правіць | правіць зыходнік]

  • Права і эканомікі
  • Гісторыі і грамадскіх навук
  • Гуманітарных навук
  • Матэматыкі
  • Фізікі
  • Хіміі
  • Біялогіі
  • Матэрыялазнаўства і навук аб Зямлі
  • Цывільнага і экалагічнага будаўніцтва
  • Архітэктуры
  • Машынабудавання
  • Электратэхнікі і інфармацыйных тэхналогій
  • Камп'ютарных навук

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]