Дарныця (станцыя метро)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Дарныця»
укр.: Дарниця
Святошынска-Броварская лінія
Кіеўскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 5 лістапада 1965 года
Праектная назва Сацгорад, Сацгарадок
Раён Дняпроўскі
Акруга Сацгорад, Камсамольскі масіў
Тып платформаў астраўная
Даўжыня платформаў, м 104,0 м
Шырыня платформаў, м 8 м
Узведзена Кіеўметрабуд
Выхад да вуліц Папудрэнка, Будаўнікоў, Браварскага праспекта
Час адкрыцця 05:27
Код станцыі 125
Суседнія станцыі Чарнігаўская і Левабярэжная
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
аўтаінфарматар
Святошынска-Броварская лінія
ЦЧ «Навабелычы»
Навабілычы 
Акадэмістэчка
Жытомырска
Святошын 
Ныўкы
Гаванскі шляхаправод
Берасцейская 
Шуляўска
Політэхнічны інстытут
Вакзальна      
Унівэрсытэт
Тэатральна 
Хрэшчатык 
Службовая галінка да Майдан Нэзалэжнасці
Службовая галінка да Клоўскай
Арсенальна
Дніпро
Мост Метро праз р. Дняпро
Гідрапарк
Русанаўскі мост
Лівабэрэжна   
Шляхаправод над чыгункай
ЦЧ-1 «Дарныця»
Дарныця
Чэрнігіўска
Лісова

Дарныця (укр.: Дарниця, вымаўленне ) — 10-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Левабярэжная» і «Чарнігаўская».

Адкрыта 5 лістапада 1965 года. Назву атрымала ад гістарычнай мясцовасці Дарныця, якая ў рэчаіснасці размешчана ў некалькіх кіламетрах ад станцыі.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Станцыя наземная адкрытага тыпу з астраўной платформай. Пасадачная платформа прычынена навесам, які абапіраецца на калоны, размешчаныя ўздоўж цэнтральнай восі платформы.

Станцыя злучаецца пуцямі з электрадэпо «Дарныця».

Станцыя мае два выхады: з усходняга боку станцыі — праз падземны вестыбюль, сумешчаны з падземным пераходам да Браварскага праспекта і вуліцы Папудрэнка, выхады да Сацгорада і Камсамольскага масіву. З заходняга боку — праз надземны вестыбюль да вуліцы Папудрэнка, пабудаваны пасля рэканструкцыі станцыі і адкрыты 27 лістапада 2006[1]. Другі вестыбюль абсталяваны аднамаршавымі двухстужачнымі эскалатарамі, якія працуюць на ўздым з вуліцы, і лесвіцамі на платформу, з выхадам у бок вуліцы Будаўнікоў.

Абсталяванне[правіць | правіць зыходнік]

Афармленне станцыі ідэнтычна «Левабярэжнай» і «Гідрапарку», станцыю адрознівае толькі выкарыстанне ў аздабленні карычневай пліткі.

Фотаздымкі[правіць | правіць зыходнік]

Рэжым працы[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыццё — 05:30, закрыццё — 0:06.

Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:

  • ст. «Лясная» — 5:51
  • ст. «Акадэмгарадок» — 5:39

Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:

  • ст. «Лясная» — 0:39
  • ст. «Акадэмгарадок» — 0:09

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі