Дарога, якую ён выбірае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дарога, якую ён выбіраеM:
Hoje Eu Quero Voltar Sozinho
Жанр Драма
Рэжысёр Даніэл Рыбейру
Прадзюсар
Сцэнарыст Даніэл Рыбейру
У галоўных
ролях
Працягласць 95 хвіл.
Бюджэт 2 700 000 R$
Зборы 1 200 000 $
Краіна Бразілія
Мова партугальская мова і англійская[1]
Год 2014
IMDb ID 1702014
Афіцыйны сайт (англ.)

«Дарога, якую ён выбірае» (парт.: «Hoje Eu Quero Voltar Sozinho», англ.: «The Way He Looks») — бразільская драма Даніэла Рыбейру пра ўзаемаадносіны падлеткаў, знятая па матывах кароткаметражнага фільма 2010 года «Я не хачу ісці адзін» (парт.: «Eu Não Quero Voltar Sozinho»). Фільм—удзельнік Берлінскага кінафестывалю 2014 года (там 10 лютага адбылася прэм'ера), атрымаў прыз Teddy у катэгорыі «лепшы мастацкі фільм» і прыз ФІПРЭСІ. 10 красавіка прэм'ера фільма адбылася і ў Бразіліі.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У фільме паказана жыццё сляпога хлопчыка Леанарду, якому трэба зладзіць з рэўнасцю сваёй старой сяброўкі Джаванны і адначасова паспрабаваць разабрацца ў пачуццях, якія з'явіліся да новага сябра Габрыэла.

Акцёрскі састаў[правіць | правіць зыходнік]

 У ролях   Персанаж 
Гільермі Лобу  (парт.) Леанарду
Фабіу Аўды  (парт.) Габрыэл
Тэс Амарым  (парт.) Джаванна
Селма Эгрэй  (парт.) Марыя, бабуля Леанарду
Лусія Раману Лаўра, маці Леанарду
Эўсір ды Соўза  (парт.) Карлус, бацька Леанарду

Зноскі