Дарога спецый

Дарога спецый — сухапутная частка аднаго з найстаражытных гандлёвых маршрутаў на зямлі, які злучаў Індыю, Астравы Спецый і Усходнюю Афрыку з краінамі Міжземнамор'я. Пачынаўся ад портаў Аравійскага і Чырвонага мораў, дзе тавары перагружаліся на караваны, якія ішлі праз Петру[1] да ўзбярэжжа Міжземнага мора. Для палягчэння гандлю, царыцай Хатшэпсут, фараонамі Сенусертам III і Нехо I, а таксама царом Дарыем I прадпрымаліся спробы пракапаць Суэцкі канал.
У часы цара Саламона сухапутная частка дарогі спецый выходзіла да ўзбярэжжа Эйлацкага заліва ў раёне горада Эцыён-Гевер[2]. Па гэтым шляху дастаўлялі не толькі спецыі з Астравоў Спецый (карыца, імбір, перац) з Індыі, але і каштоўныя пароды дрэва і слановую косць з Усходняй Афрыкі, шоўк з Кітая, золата, срэбра, каштоўныя камяні.
![]() |
Тады пайшоў Саламон у Эцыён-Гевер і ў Элат, які на беразе мора, у зямлі Ідумейскай. І прыслаў яму Хірам праз слуг сваіх караблі і рабоў, якія ведаюць мора, і выправіліся яны з слугамі Саламонавымі ў Афір, і здабылі адтуль чатырыста пяцьдзясят талантаў золата, і прывезлі цару Саламону. |
![]() |
У залежнасці ад ваенна-палітычнага становішча, асобныя ўчасткі дарогі спецый, як і любога іншага гандлёвага маршруту, маглі ссоўвацца ў бок больш бяспечных раёнаў. Так напрыклад, у часы цара Ірада асноўным портам для гандлю спецыямі на гэтым маршруце на беразе Міжземнага мора была Кейсарыя, а падчас крыжовых паходаў, караваны з Петры, абыходзячы раён канфлікту, ішлі на поўдзень, выходзячы да Міжземнага мора ў раёне Эль-Арыша, але ніколі гэты гандаль не перарываўся. Мусульманскае панаванне над маршрутам гандлю спецыямі вымусіла еўрапейцаў шукаць абыходныя шляхі, што, у канчатковым выніку, прывяло да эпохі вялікіх геаграфічных адкрыццяў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Spice Route (англ.)
- ↑ H. G. Rawlinson. Intercourse Between India and the Western World. pp. 10–13. ISBN 9788120615496.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дарога спецый
- Trade between the Romans and the Empires of Asia. Department of Ancient Near Eastern Art, The Metropolitan Museum of Art (англ.)