Дарожныя восы[1] (Pompilidae, або Psammocharidae) — сямейства перапончатакрылых насякомых (Hymenoptera) Падатрад джаланосныя (Apocrita). Пераважна буйной або сярэдняй велічыні насякомыя (15—40 мм).
Большасць дарожных вос рые норкі ў зямлі, куды адкладае яйкі на паралізаваных ўколамі джала павуках, якія служаць кормам для лічынак. Некаторыя віды выкарыстоўваюць здабычу, нарыхтаваную іншымі дарожнымі восамі.
Зноскі
↑Напісанне Дарожныя восы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.56