Дарувар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Дарувар
харв.: Daruvar

Daruvar.JPG

Краіна
Жупанія
Каардынаты
Заснаваны
Ранейшыя назвы
Топліцы, Падбор'е
Плошча
64 км²
Вышыня цэнтра
161 м
Насельніцтва
9815 чалавек (2001)
Часавы пояс
Тэлефонны код
043
Паштовы індэкс
43500
Аўтамабільны код
DA
Афіцыйны сайт
daruvar.hr (харв.) 
Дарувар на карце Харватыі
Дарувар (Харватыя)
Дарувар

Да́рувар (харв.: Daruvar) — горад у цэнтральнай Харватыі, Знаходзіцца ў Б'елаварска-Білагорскай жупаніі. У 2011 годзе — 11.633 жыхароў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паселішча на месцы сучаснага мястэчка з'явілася да нашай эры. Кельцкія плямёны жылі каля гарачых лячэбных крыніц у Даруварскай даліне.

У складзе Рымскай імперыі мясцовыя кельты мелі аўтаномію, іх сталіца называлася Аква Балісае (Aqua Balissae) і знаходзілася на месцы сучаснага Дарувара. Горад і гарачыя крыніцы неаднаразова наведвалі імператары.

У VII стагоддзі рэгіён засялілі славяне. Горад да XVIII стагоддзя быў вядомы пад рознымі назвамі — Падбор'е, Топліцы, Дабракуча.

У 1543 годзе мястэчка захапілі туркі і ператварылі ў турэцкі ўмацаваны пункт на граніцы з імперыяй Габсбургаў. У 1699 годзе туркі былі выбіты аўстрыйскай арміяй.

У 1771 годзе Падбор'е і ваколіцы сталі ўласнасцю князя Антуна Янковіча. Ён пераназваў Падбор'е ў Дарувар (ад венгерскага «Daru» — журавель) і мэтанакіравана заняўся стварэннем вакол лячэбных крыніц курортнай інфраструктуры.

У 1837 годзе Дарувар атрымаў статус вольнага каралеўскага горада. У 1856 годзе была заснавана першая школа. У 1866 годзе пачала працаваць школа для дзяўчынак.

Падчас вайны за незалежнасць Харватыі ў 1990-х гадах у ваколіцах адбываліся баі, якія нанеслі Дарувару значную шкоду. З горада сышло шмат сербскага насельніцтва, якое да вайны складала 33,47%. Поасля заканчэння вайны разбураныя будынкі былі адноўлены.

У горадзе дзейнічае касцёл і Зала царства сведкаў Еговы.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Мінеральныя крыніцы. Санаторыі на крыніцах прыцягваюць шмат турыстаў.
  • Царква Св. Тройцы (1764)
  • Сербская праваслаўная царква (XVII ст.)
  • Замак князя Янковіча (1777)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]