Перайсці да зместу

Дарый I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дарый I Вялікі
стар.-перс. Dārayavahuš, вавіл. Dariamuš, эламск. Dariyamauiš, арам. Dryhwš, стар.-грэч.: Δαρεῖος, лац.: Darius
Выява Дарыя I на старажытнагрэчаскай вазе. Праца Вазапісца Дарыя.
Выява Дарыя I на старажытнагрэчаскай вазе. Праца Вазапісца Дарыя.
Сцяг4-ы цар Ахеменідскай дзяржавы
522 — 486 да н.э.
Папярэднік Гаўмата
Пераемнік Ксеркс I

Нараджэнне 550 да н.э.[1]
Смерць 486 да н.э.[1] ці лістапад 486 да н.э.[2]
Месца пахавання
Род Ахеменіды
Бацька Гістасп[3][4]
Маці ?
Жонка Атоса, Артыстона, Парміс, Phaedymia[d] і Phratagune[d]
Дзеці Ксеркс I[5], Абраком[d], Арсам, Гобрый, Артабазан[d], Арыямен[d], Артазостра, Масіст[d], Ахемен, Hyperanthes[d], Hystaspes[d][6], Arsamenes[d] і Арыямард, сын Дарыя I
Веравызнанне зараастрызм
Званне галоўнакамандуючы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дарый I — валадар Персіі (522 — 486 да н.э.).

На царскі сталец уступіў праз падаўлення падуладных Персіі народаў. Каля 518 да н.э. заваяваў паўночна-заходнюю частку Індыі, а ў 512 годзе да н.э., паводле сцверджання Герадота, зрабіў няўдалы паход супраць скіфаў у Прычарнамор'е. У часы свайго панавання правёў рад ваенна-адміністрацыйных рэформ: падзяліў краіну на сатрапіі, рэарганізаваў армію, упарадкаваў падатковую сістэму, устанавіў адзіную залатую грашовую манету дарык, вёў будаўніцтва дарог, храмаў і палацаў у розных гарадах, царскай рэзідэнцыі ў Персепалі. Часы яго панавання былі перыядам найвышэйшай магутнасці дзяржавы Ахеменідаў і старажытнаперсідскай культуры.[7]

Зноскі

  1. а б J.M. Munn-Rankin Darius I // Encyclopædia Britannica
  2. https://web.archive.org/web/20090226230753/http://www.livius.org/da-dd/darius/darius_i_9.html
  3. Любкер Ф. Darius // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 372–373.
  4. Любкер Ф. Hystaspes // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 651.
  5. Union List of Artist Names — 2014. Праверана 22 мая 2021.
  6. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  7. Скарына Ф. Творы:... С. 155.