Дарэмскі замак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Дарэмскі замак
Durham castle.jpg
54°46′29,60″ пн. ш. 1°34′32,10″ з. д.HGЯO
Краіна Вялікабрытанія
Горад Дарэм
Дата заснавання 1072
Будаўніцтва ???—ХІ стагоддзе
Стан дзейнічае

Дарэмскі замак (англ.: Durham Castle) — нармандскі замак тыпу motte and bailey, размешчаны ў англійскім горадзе Дарэм на скалістым уцёсе над ракой Уір. Побач з ім стаіць яшчэ адзін помнік сусветнай спадчыны — Дарэмскі сабор.

Дарэмскі (або Дэргемскі) замак быў узведзены ў XI ст. адразу пасля нармандскай заваёвы Англіі для абароны паўночных зямель ад шатландцаў. Ён служыў рэзідэнцыяй дарэмскага біскупа, права прызначэння якога меў кароль. У пачатку XIV ст. князь-біскуп Энтані Бек пабудаваў у замку парадную залу даўжынёй звыш за 30 метраў — адну з самых вялікіх у Англіі.

З часам біскупы наведвалі замак ўсё радзей і ён заняпаў. Пасля заснавання Дарэмскага ўніверсітэта біскуп Эдвард Малтбі ў 1837 годзе перадаў у дар універсітэту ўвесь замак з двума капэламі — старажытнай нарманскай (каля 1078) і познегатычнай капліцай Танстолу (1540). Дасведчаны архітэктар Энтані Сэлвін прыстасаваў данжон для размяшчэння студэнтаў.