Дар’енскі заліў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Дар'енскі заліў)
Перайсці да: рух, знайсці

Дар'енскі заліў
ісп.: Golfo del Darién
Región Darién.png
9°25′00″ пн. ш. 77°03′00″ з. д.HGЯO
Вышэйстаячая акваторыя Карыбскае мора
Краіны Flag of Colombia.svg Калумбія, Flag of Panama.svg Панама
Тып заліў
Упадаюць Атрата
Дар’енскі заліў (Калумбія)
Дар’енскі заліў
Mapa del Tapón del Darién.svg

Дар’енскі заліў (ісп.: Golfo del Darién) — заліў у паўднёва-заходняй частцы Карыбскага мора, размешчаны ля берагоў Панамы і Калумбіі. Удаецца ў сушу на 165 км, яго вузкая паўднёвая частка выдзяляецца ў заліў Ураба, размешчаны паміж Карыбана-Поінт і мысам Цібурон. На беразе заліва Ураба размешчаны калумбійскі партовы горад Турба.

Глыбіня Дар’енскага заліва ў адкрытай частцы перавышае 2000 м. Сярэдняя гадавая тэмпература вады складае 26 °C, салёнасць — больш за 36 ‰. Прылівы няправільныя, паўсутачныя, вышынёй 0,6 м. На паўднёвым беразе заліва размяшчаецца дэльта ракі Атрата. Паўднёва-заходні бераг заліва заняты так званым Дар’енскім прабелам — адзіным няскончаным участкам Панамерыканскай шашы.