Даталіт
Даталіт | |
---|---|
![]() | |
Формула | CaBSiO4(OH) |
Прымесь | Mn, Mg, Al, Fe |
Статус IMA | grandfathered mineral (G)[d][1] |
Фізічныя ўласцівасці | |
Колер | белы да бясколернага, часам з зеленаватым, жаўтаватым, шэрым, чырванаватым адценнем |
Колер рысы | белы |
Бляск | шкляны, смальяны |
Празрыстасць | празрысты, паўпразрысты |
Цвёрдасць | 5—5,6 |
Спайнасць | вельмі недасканалая (адсутнічае) |
Злом | ракавісты, няроўны |
Шчыльнасць | 2,8—3 г/см³ |
Сінгонія | манаклінная |
Аптычныя ўласцівасці | |
Паказчык пераламлення | nα = 1.626 nβ = 1.653—1.654 nγ = 1.670 |
![]() |
![]() |
Даталіт на Вікісховішчы |
---|
Даталі́т[2] — мінерал падкласа борасілікатаў, гідраксіборасілікат кальцыю CaBSiO4(OH). Прымесі марганцу, магнію, алюмінію, жалеза[3]. Упершыню апісаны ў 1806 годзе дацка-нарвежскім геолагам Йенсам Эсмаркам (Jens Esmark)[4].
Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Утварае крышталі, зярністыя і шчыльныя агрэгаты, радыяльна-прамянёвыя выдзяленні і нацёкі. Колер белы да бясколернага, часам з зеленаватым, зеленевата-блакітным, жаўтаватым, шараватым, чырванаватым адценнем. Бляск шкляны, смаляны. Цвёрдасць 5—5,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2,8—3 г/см³. Крохкі. Раскладаецца ў салянай кіслаце.
Паходжанне і радовішчы
[правіць | правіць зыходнік]Даталіт — другасны матэрыял вывергнутых магматычных парод пераважна асноўнага складу[3]. Запаўняе пустэчы ў туфах, шырока распаўсюджаны ў вапняковых скарнах і гідратэрмальных жылах[3]. Сустракаецца разам з аксінітам, гранатамі, данбурытам, кальцытам, прэнітам, цэалітамі[5]. Радовішчы ў Аўстрыі, Германіі, ЗША, Мексіцы, Нарвегіі, Расіі (Дальнягорск, Прыморскі край), Японіі[3][5].
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Даталіт выкарыстоўваецца ў якасці руды на бор. Таксама другарадны вырабны матэрыял у ювелірнай справе.
Зноскі
- ↑ Nickel E. H., Nichols M. C. IMA/CNMNC List of Mineral Names (March 2007) — 2007.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
- ↑ а б в г Датолит // Каталог Минералов (руск.)
- ↑ Datolite // mindat.org and the Hudson Institute of Mineralogy (англ.)
- ↑ а б Датолит // Кристаллов.net (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бардон У. Я. Даталіт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 62.