Перайсці да зместу

Дахран

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Дахран
الظهران
26°16′ пн. ш. 50°09′ у. д.HGЯO
Краіна  Саудаўская Аравія
Рэгіён Эш-Шаркія
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 17 м
Часавы пояс UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 138135 чалавек
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +966-3
Паштовы індэкс 31261
dhahrancity.com
Паказаць/схаваць карты


Дахран (Саудаўская Аравія)
Дахран
Дахран


Мапа

Дахран — горад на ўсходзе Саудаўскай Аравіі ў правінцыі Эш-Шаркія, недалёка ад Персідскага заліва (8 кіламетраў). У Дахране жывуць каля 11300 чалавек, з іх 6 200 амерыканцаў (у асноўным працоўныя і ваенныя). Усяго ў акрузе Дахран пражываюць да 97 446 чалавек (2004).

Горад злучаны шашой з партамі Эль-Хубар, Дамам, Рос-Танура, Эль-Джубайль, а таксама з дзяржавамі Кувейт і Ірак. Дахран з’яўляецца цэнтрам нафтараспрацовак. У горадзе размешчаны міжнародны аэрапорт, а таксама ваенная і паветраная база ЗША. Адной з адукацыйных устаноў з’яўляецца Нафтавы інстытут. У горадзе размешчана штаб-кватэра найбуйнейшай у свеце нафтавай кампаніі Saudi Aramco.