Дахук
Выгляд
| ||||||||||||||
Дахук — горад у Іраку, адміністрацыйны цэнтр мухафазы Дахук. Назва Дахук на курдскай мове азначае «Малая вёска». Населены пераважна курдамі і асірыйцамі. Дахук чацвёрты па велічыні горад у Іракскім Курдыстане пасля Эрбіля, Сулейманіі і Кіркука. Размешчаны на вышыні 585 м над узроўнем мора, за 470 км ад Багдада. У горадзе знаходзіцца Дахукскі ўніверсітэт, адкрыты ў 1992 годзе.