Дацкія грошы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Дацкія грошы» альбо данегельд (стар.-англ.: danegeld) — пазямельны падатак у сярэднявечнай Англіі, уведзены ў 991 годзе дзеля выплаты выкупу дацкім вікінгамі. Першапачаткова спагнанне «дацкіх грошай» было надзвычайнай мерай, аднак напачатку XI стагоддзя гэты плацёж набыў характар усеагульнага падатку дзеля фінансавання арганізацыі абароны краіны. Пасля нармандскага заваявання Англіі практыка збору «дацкіх грошай» была захавана і стала рэгулярнай. У другой палове XII стагоддзя спагнанне падатку стала эпізадычнай з’явай, а пасля 1194 года спынілася. «Дацкія грошы» лічацца першым прамым падаткам на Брытанскіх астравах і адным з першых у Еўропе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]