Дацыншань

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дацыншань
Краіна
Горная сістэмаІньшань 
Даўжыня260 км
Вышыня2187 м 
Дацыншань (Кітай)
Дацыншань

Дацыншань — горны хрыбет у сістэме Іньшань, у аўтаномнай вобласці Унутраная Манголія ў Кітаі. Працягласць хрыбта складае 260 км, максімальная вышыня — 2187 м. Хрыбет складзены гнейсамі, пясчанікамі і базальтамі. Паўднёвы схіл спускаецца да даліны ракі Хуанхэ, — круты, моцна раздзелены; паўночны — спадзісты. Расліннасць пераважна стэпавая. Насельніцтва займаецца жывёлагадоўляй.