Дацэнт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дацэнт (ад лац.: docens, docentis «навучальны»; англ.: Docent) — вучонае званне і пасада ў вышэйшых навучальных установах многіх краін свету. У беларускай сістэме акадэмічнай іерархіі дацэнт размешчаны ніжэй за прафесара і вышэй за старшага выкладчыка. Як правіла, умовай заняцця пасады дацэнта і атрымання аднайменнага звання з’яўляецца наяўнасць у асобы навуковай ступені.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Вучонае званне дацэнта ў Беларусі прысвойваецца Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па падставе разгляду Экспертнымі саветамі ВАК і Прэзідыумам ВАК атэстацыйных спраў і хадайніцтваў вучоных саветаў устаноў вышэйшай адукацыі і навукова-даследчых устаноў.

Да саіскальніка вучонага звання выстаўляецца шэраг умоў: наяўнасць вучонай ступені як мінімум кандыдата навук, адпаведны стаж, навукова-метадычная і публікацыйная актыўнасць і інш.

Саіскальнік звання павінен працаваць бесперапынна не менш аднаго года ва ўстанове вышэйшай адукацыі, якая прадстаўляе яго да вучонага звання, а ў выпадку сумяшчальніцтва — двух семестраў запар або двух семестраў, раздзеленых не больш чым адным семестрам на пасадах рэктара, прарэктара, вучонага сакратара, дэкана і яго намесніка, загадчыка кафедры, начальніка вучэбнай часткі, прафесара, дацэнта і інш.

Вучонае званне дацэнта прысвойваецца асобам, якія, як правіла, маюць вучоныя ступені доктара або кандыдата навук, якія ажыццяўляюць (у тым ліку па сумяшчальніцтве) навукова-педагагічную дзейнасць і:

  • маюць стаж навукова-педагагічнай работы ва ўстановах вышэйшай адукацыі не менш двух гадоў для асоб з вучонай ступенню доктара навук і не менш чатырох гадоў — кандыдата навук;
  • праводзяць на высокім навукова-метадычным узроўні навучальныя заняткі;
  • маюць за апошнія тры гады не менш за тры апублікаваных артыкулаў у навуковых выданнях, уключаных у пералік выданняў ВАК РБ, або ў замежных навуковых выданнях (акрамя тэзісаў і матэрыялаў канферэнцый, артыкулаў у энцыклапедыях, слоўніках і даведніках) і інш.

У заходняй сістэме беларускай пасадзе і вучонаму званню дацэнта прыкладна адпавядае пасада і званне асацыяванага прафесара.

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

Спецыяльнасці, па якім прысвойваецца навуковае званне дацэнта ў Рэспубліцы Беларусь:

  • Прыродазнаўчыя навукі:
  1. Матэматыка
  2. Механіка
  3. Астраномія
  4. Фізіка
  5. Хімія
  6. Фізіка-хімічная біялогія
  7. Агульная біялогія
  8. Фізіялогія
  • Тэхнічныя навукі:
  1. Машынабудаванне і машыназнаўства
  2. Энергетыка
  3. Электратэхніка
  4. Прыборабудаванне і метралогія
  5. Радыётэхніка і сувязь
  6. Інфарматыка і вылічальная тэхніка
  7. Металургія
  8. Матэрыялазнаўства
  9. Тэхналогія (па напрамках: хімічная, харчовых прадуктаў, матэрыялаў і вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці, лясной гаспадаркі, дрэваперапрацоўкі і дрэваапрацоўкі)
  10. Аграінжынерныя сістэмы
  11. Транспарт
  12. Будаўніцтва
  13. Архітэктура
  14. Электроніка і нанаэлектроніка
  15. Экалогія
  16. Бяспека дзейнасці чалавека
  • Сельскагаспадарчыя навукі:
  1. Агранамія
  2. Ветэрынарыя
  3. Заатэхнія
  4. Лесазнаўства
  • Гуманітарныя навукі:
  1. Дакументалістыка і бібліятэказнаўства
  2. Гісторыя
  3. Археалогія
  4. Філасофія
  5. Літаратуразнаўства
  6. Мовазнаўства
  7. Мастацтвазнаўства
  8. Мастацтва
  9. Культуралогія
  10. Турызм
  11. Фізкультура і спорт
  • Сацыяльна-эканамічныя і грамадскія навукі:
  1. Эканоміка
  2. Правазнаўства
  3. Педагогіка
  4. Псіхалогія
  5. Сацыялогія
  6. Паліталогія
  • Медыцынскія навукі:
  1. Клінічная медыцына
  2. Прафілактычная медыцына
  3. Медыцынская біялогія
  4. Фармацэўтыка
  • Навукі аб Зямлі:
  1. Геаграфія
  2. Геалогія
  3. Геадэзія і землеўпарадкаванне
  • Ваенныя навукі:
  1. Ваеннае мастацтва і ваеннае будаўніцтва
  2. Узбраенне і ваенная тэхніка
  3. Дзяржаўная бяспека

Зноскі