Дашава
| Пасёлак гарадскога тыпу | |||||
| Дашава | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Дашава | |||||
|
|||||
| 49°15′36″ пн. ш. 24°00′35″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Львоўская вобласць | ||||
| Раён | Стрыйскі раён[d] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | 1448 | ||||
| ПГТ з | 1948 | ||||
| Плошча | 13,7 км² | ||||
| Водныя аб’екты | Q12082082? | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 2300 чалавек (2022) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-3245 | ||||
| Паштовы індэкс | 82443 | ||||
| КААТУУ | 4625355300 | ||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Дашава (укр.: Дашава) — пасёлак гарадскога тыпу ў Львоўскай вобласці Украіны ў складзе Стрыйскага раёна на рацэ Беражніца (прыток Днястра).
Геаграфія і гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Мястэчка размешчана ля падножжа Карпат на адлегласці каля 12 км ад раённага цэнтра у 6 км ад чыгуначнай станцыі Ходавічы (лінія Стрый — Цярнопаль). Праз мястэчка праходзіць аўтатраса Стрый — Галіч.
Згадваецца ўпершыню 25 студзеня 1445 г. ў кнігах Галіцкага суда, у 1448 г. мястэчка належала магнату З. Тарлу. Падчас Другой Польскай Рэспублікі 1 жніўня 1934 г. ў Стрыйскім павеце Станіславаўскага ваяводства была створана гміна Дашава з цэнтрам у мястэчку.
Прыродны газ
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку ХХ ст. тут знайшлі радовішчы прыроднага газу. 18 красавіка 1921 г. у Дашаве адкрываюць першую газавую свідравіну. У 1922 г. будуюць газаправод Дашава — Стрый (14 км). У 1924 г. у Дашаве было адкрыта адно з найбуйнейшых газавых радовішчаў Прыкарпацця. У 1929 г. пракладваецца газаправод даўжынёй 68 км да Львова.
У 1946—1948 гг. пабудаваны магістральны газаправод Дашава — Кіеў, пасля чаго газ увайшоў у гарадскія сеткі і кватэры кіяўлян. Газаправод Дашава — Кіеў на той час быў самым магутным газаправодам у Еўропе, прапускная здольнасць якога складала каля 2 млрд м3 за год. Ён налічваў 230 пераходаў праз натуральныя і штучныя перашкоды (24 ракі, 36 чыгунак, 46 шашэйных дарог, 139 балот). Трасу абслугоўвалі 573 км паветранай лініі сувязі з 57 селектарнымі пунктамі. Было пабудавана 49 дамоў лінейных абходчыкаў і створаны аварыйна-рамонтныя пунткі у Цярнопалі, Красілаве і Бярдзічаве.
У 1951 г. газаправод быў падоўжаны з Кіева праз Бранск да Масквы (і названы Дашава — Кіеў — Бранск — Масква). У 1950-1970-х гг. быў таксама пабудаваны газаправод Дашава — Мінск — Вільнюс — Рыга.
Максімальная прапускная здольнасць — 5 млн кубаметраў газу ў суткі — была дасягнута ў 1959 г. з пускам КС у Цярнопалі, Красілаве, Бярдзічаве і Боярцы.


