Дашкаўка (Магілёўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Дашкаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
159 м[1]
Насельніцтва
  • 1 567 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовыя індэксы
213108
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244816011
Дашкаўка на карце Беларусі ±
Дашкаўка (Магілёўскі раён) (Беларусь)
Дашкаўка (Магілёўскі раён)
Дашкаўка (Магілёўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Дашкаўка (Магілёўскі раён)

Да́шкаўка[2] (трансліт.: Daškaŭka, руск.: Дашковка) — аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Дашкаўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аграгарадок знаходзіцца за 22 км у напрамку на поўдзень ад Магілёва, каля правага берага ракі Дняпро і вусця ракі Даска. Праз аграгарадок пралягае аўтамабільная дарога Р97.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пісьмовых крыніцах згадваецца ў 1597 годзе — сяло, заснаванае князем Б. Саламярэцкім. У 1604 годзе ў Вейнянскім войтаўстве Магілёўскага староства. У 1758 годзе — мястэчка. У 1897 годзе ў Дашкаўцы дзейнічалі народнае вучылішча, царква, прыстань, млын, крупадзёрка, маслабойня. З 1924 года Дашкаўка ў складзе Магілёўскага раёна.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 1197 жыхароў, 185 двароў.
  • 1971 год — 1807 жыхароў.
  • 1997 год — 1850 жыхароў, 704 двары.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Сядзіба Жукоўскіх
  • Сядзіба Жукоўскіх (XIX—пач. XX ст.)
  • Будынак бальніцы (пач. XX ст.)
  • Чыгуначная станцыя (першая палова XX ст.)
  • Царква Святога Сергія Раданежскага
  • Яўрэйскія могілкі
  • Мемарыяльная дошка ў гонар рускіх войскаў 1812 г. (1968)

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Да́шаўка, Дашко́ўка
  3. Никонова Л. В. Светлой памяти Владимира Григорьевича Тишковского (руск.) // Газета Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта «Эскулап», № 7 (192) 31 кастрычніка 2014 г.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 71. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 17. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  • Республика Беларусь. Могилёвская область. Могилёвский район: карта. Могилёв: план города / Ред. Г. Г. Науменко, Г. А. Мациевская. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — 5 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]