Дашты-Марго
Jump to navigation
Jump to search
Дашты-Марго — пустыня на паўднёвым захадзе Афганістана, паміж далінамі рэк Гільменд і Хашруд. Плошча каля 150 тыс.км². Вышыня 500—700 м. Друзаватыя і гліністыя раўніны з рэдкай палына-салянкавай расліннасцю; на паўднёвым захадзе — масівы пяскоў, такыры, саланчакі, па ўскраінах — аазісы. Адгонная жывёлагадоўля. Вярблюдагадоўля.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8