Перайсці да зместу

Даўгавас локі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даўгавас локі
катэгорыя IUCN: Нацыянальны парк[d]
Размяшчэнне
Дата заснавання 25 лютага 1990

Даўгавас локі (лат.: Dabas parks Daugavas loki) — прыродны парк у Аўгшдаўгаўскім і Краслаўскім краях Латвіі, размяшчаецца паабапал ракі Даўгавы паміж Даўгаўпілсам і Краславай, дзе Даўгава, працякаючы па старажытнай даліне, стварае 8 меандраў.

Плошча — 12969 га (130 км²). Створаны 25 лютага 1990 года. Пры стварэнні парку было спынена будаўніцтва Даўгаўпілскай ГЭС. У вёсцы Слуцішкі на Маркавай сцежцы ўсталяваны слуп, да якога магла б падняцца вада ў вадасховішчы Даўгаўпілскай ГЭС.

Перапады вышынь у парку складаюць да 50 метраў і вышэй (пасёлка Саргелішкі знаходзіцца на вышыні 160 метраў над узроўнем мора, а Даўгава, якая знаходзіцца за 840 метрах ад гэтага пасёлка, працякае на вышыні 90 метраў над узроўнем мора). Шмат ручаёў.

  • Jansons B. Dabas parks «Daugavas loki» / B. Jansons. — Daugavpils : Saule, 1999. — 94 lpp. : il. ISBN 9984-14-093-8