Даўгакрылыя
Выгляд
| Даўгакрылыя | |||||||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||
Даўгакрылыя, стрыжападобныя, свіргулепадобныя (Apodiformes) — атрад птушак. Уключае 3 сямействы: стрыжы, калібры, чубатыя стрыжы (Hemiprochidae). Больш за 420 відаў. Пашыраны ўсюды, асабліва ў тропіках. На Беларусі трапляецца стрыж чорны (Apus apus).
Маса 1,6—140 г. Крылы доўгія і вузкія з пакарочанай плечавой косцю і кароткімі другараднымі махавымі пер’ямі, што забяспечвае хуткі манеўраны палёт. Большую частку дня праводзяць у паветры, на зямлі бездапаможныя, узляцець з роўнай паверхні не могуць. Тэмпература цела часова зніжаецца, і птушкі ўпадаюць у здранцвенне. Нясуць 1-6 яек.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Taxonomic Information System — 2005. Праверана 19 верасня 2013.
- ↑ IOC World Bird List Version 6.3 — 2016. — doi:10.14344/IOC.ML.6.3
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Даўгакрылыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 64. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).