Даўгахвосты лімнакалянус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Даўгахвосты лімнакалянус
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Limnocalanus grimaldii Guerne, 1886

Падвіды
  • Limnocalanus grimaldii glacialis Lindquist, 1961
  • Limnocalanus grimaldii grimaldii Guerne, 1886
  • Limnocalanus grimaldii macrurus Sars G.O., 1863
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  85774
NCBI  399988
EOL  339646
Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 


Даўгахвосты лімнакалянус (Limnocalanus grimaldii) — ледавікова-марскі рэлікт чацвярцічнага перыяду, атрад весланогія ракападобныя (Copepoda), сямейства цэнтрапагіды (Centropagidae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з буйных прадстаўнікоў планктонных прэснаводных капепод. Даўжыня цела ад 1,6 да 2,2 мм (у вадаёмах Беларусі). Тулава складаецца з 3 аддзелаў: галаўнога, груднога (торакс), злітых у галавагрудзі, і брушнога (абдомен). На канцы абдомена 2 каудальныя галінкі з 5 аперанымі шчацінкамі. Галавагрудзі складаюцца з 5 сегментаў, дзе размешчаны: пара доўгіх аднагалінастых пярэдніх антэнаў, 5 пар ротавых канечнасцей і 5 пар плавальных ног. Абдомен намнога вузейшы за галавагрудзі, у самкі трох-, у самца пяцічленікавы. Каудальныя галінкі больш як у 2 разы даўжэйшыя за апошні членік брушка[1].

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Глыбокія азёры паўночнага паўшар'я. Па Беларусі праходзіць паўднёвая мяжа арэала. Знойдзены ў паўночна-заходняй частцы краіны ў азёрах Паўночны і Паўднёвы Воласа, Снуды, Струста, Рычы, Доўгае, Крывое Сіта, Бабына[1].

Месцы пражывання[правіць | правіць зыходнік]

Насяляе алігатрофныя і мезатрофныя азёры ледавіковага паходжання. Жыве ў тоўшчы вады, пераважна ў слаях з тэмпературай не вышэй за 10-12 °C[1].

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Унесены ў Чырвоныя кнігі Беларусі і Літвы[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]